Гелацкі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гелацкі манастыр

Гелацкі манастыр Багародзіцы блізу Кутаісі (па-грузінску: გელათის მონასტერი) — найбольш значны сярэднявечны манастыр у Грузіі. Цэнтар царкоўнага і культурнага жыцьця, рэзыдэнцыя Каталікоса з 2-й паловы XVI стагодзьдзя да 1814 году, помнік Сусьветнай спадчыны (1994).

Манастыр быў заснаваны царом Давідам IV Будаўніком у 1106 годзе і стаў яго пахавальняй. Саборная царква будавалася да 1125 году і яшчэ пяць гадоў упрыгожвалася мазаікамі. У той час манастыр быў месцазнаходжаньнем Гелацкай акадэміі.

У XIII стагодзьдзі да манастырскага ансамбля дабудавалі цэрквы сьв. Мікалая і сьв. Георгія, а таксама трохузроўневую званіцу. У манастыры захоўвалася нямала каштоўных абразаў і прадметаў прыкладнога мастацтва; у савецкі час яны былі канфіскаваныя і перададзеныя музэям.

Каардынаты: 42°17′50″ пн. ш. 42°45′40″ у. д. / 42.29722° пн. ш. 42.76111° у. д. / 42.29722; 42.76111