Генадзь Хацько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генадзь Хацько
Начальнік УУС Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту
20 студзеня 2005 — 3 лістапада 2009
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1957
в. Каўпакі, Гарадзенскі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР

Генадзь Яўгеньевіч Хацько (нар. у 1957 годзе ў вёсцы Каўпакі ў Гарадзенскім раёне [1]) — беларускі генэрал‑маёр міліцыі (з 20 лютага 2008 году) [2], супрацоўнік сыстэмы ўнутраных справаў.

Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства» [1]. У сыстэме ўнутраных справаў працаваў з 1978 году. Быў намесьнікам начальніка Гарадзенскага РАУС (1989—1993), начальнікам Бераставіцкага РАУС (1993—1999), Кастрычніцкага РАУС Горадні (1999—2003), намесьнікам начальніка УУС Гарадзенскай вобласьці (2003—2005) і начальнікам УУС Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту (2005—2009) [1][3][4].

Быў таксама дэпутатам Гарадзенскага абласнога савету [1].

19 верасьня 2008 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў [5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]