Генадзь Цыхун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Генадзь Цыхун
Генадзь Апанасавіч Цыхун
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1936 (77 гадоў)
Вёска Кунцаўшчына, Гарадзенскі раён
Грамадзянства Беларусь
Навуковая сфэра Мовазнаўства
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Альма-матэр Ленінградзкі ўнівэрсытэт

Генадзь Апанасавіч Цыхун (нар. 30 кастрычніка 1936, вёска Кунцаўшчына Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларускі мовазнавец, галоўны навуковы супрацоўнік аддзелу славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар філялягічных навук (1982), прафэсар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі Эўразіі, доктар honoris causa Сафійскага ўнівэрсытэту, чалец Міжнароднага камітэту славістаў.

Сын Апанаса Цыхуна.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў аддзяленьне славянскай філялёгіі Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Філёляг. Выкладнік баўгарскай мовы і літаратуры». У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Сынтаксыс займеньнікавых клітык у баўгарскай і македонскай літаратурных мовах» (пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. Маслава Ю. С.). У 1982 абараніў доктарскую дысэртацыю «Тыпалягічная праблема балкана-славянскага моўнага арэалу».

У 19911993 быў старшынём Камісіі па ўдасканаленьні правапісу Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, у якую ўваходзілі Вінцук Вячорка й Зьміцер Санько. У 19931994 працаваў у складзе Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненьні правапісу беларускай мовы (старшыня народны паэт Ніл Гілевіч).[1]

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковыя інтарэсы: этымалёгія, балканістыка, арэальная лінгвістыка, гісторыя славістыкі. Славістычныя інтарэсы спалучае з дасьледаваньнямі ў галіне беларускай мовы. Ён сааўтар «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы».

Мае больш за 300 публікацыяў[2] па тыпалёгіі славянскіх моваў і іх сувязях, моўных зьвязах, гаворках Палесься і праблеме праславянскай мовы, па беларускай этымалёгіі і дыялектнай мове, гісторыі і бібліяграфіі беларускай мовазнаўчай славістыкі.

  • Типологические проблемы балканославянского языкового ареала. — Минск: Наука и техника, 1981. — 230 с.
  • Тураўскі слоўнік. Т. 1—5. Мн.: Навука і тэхніка, 1982—1987. Суаўтары: А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін.
  • Арэальная тыпалогiя славянскiх моў: Прынцыпы i напрамкi даследавання [Х Міжнародны з’езд славістаў. Даклады]. Мн.: Навука i тэхнiка, 1988. — 40 с.
  • Славянскія мовы ў святле экалінгвістыкі [XII Міжнародны з’езд славістаў. Даклады]. Мн.: Беларускі камітэт славістаў, 1998. — 24 с.
  • Міжславянскае моўнае ўзаемадзеянне (сацыякультурны аспект) [ХІІІ Міжнародны з’езд славістаў. Даклады]. Мн.: Беларускі камітэт славістаў, 2003. — 24 с.
  • Паўднёваславянскi кампанент у мове Францыска Скарыны // Беларуская лiнгвiстыка. 1990. Вып. 38. С. 10—14.
  • Deformation im System der weißrussischen Standardsprache unter den Bedingungen des Totalitarismus // Die Sprache der Diktaturen und Diktatoren. Heidelberg: Universitätsverlag C. Winter, 1995. S. 229—239.
  • Беларусь у мiжславянскiх сувязях (гiстарычна-моўная праблематыка) // Pavol Jozef Šafárik a slavistika. Prešov, Martin, 1996. S. 279—284.
  • Крэалізаваны прадукт: Трасянка як прадмет лінгвістычнага даследавання // Arche-Скарына. 2000. № 6. С. 51—58.
  • Белоруско-български паралели от етимологична гледна точка (Някои допълнения и уточнения към «Български етимологичен речник») // Български език. 1999/2000. Год. XLVIII. Кн. 1. С. 41-44.
  • З нёманскай гідраніміі // Nazwy własne na pograniczach kulturowych. [Studia Slawistyczne, 2]. Białystok: LIBRA, 2000. S. 261—265.
  • Weißrussisch // Wieser Enzyklopädie des europäischen Ostens. Bd. 10: Sprachenlexikon. Klagenfurt-Wien-Ljubljana-Sarajevo, 2002. S. 838—854.
  • The Linguistic Situation and Mixed Language Forms in Belarus // History, Language and Society in the Borderlands of Europe: Ukraine and Belarus in Focus. Ed. B. Törnquist-Plewa. Malmö: Sekel Bokförlag, 2006. P. 61—75.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьміцер Саўка. Вярблюд на трасянцы // Arche № 1—2 (53) — 2007
  2. ^ Генадзь Апанасавіч Цыхун // Катэдра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]