Генрык Гай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генрык Гай
па-польску: Henryk Julian Gay
Род дзейнасьці архітэктар, інжынэр
Дата нараджэньня 10 студзеня 1875
Месца нараджэньня Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 3 кастрычніка 1936 (61 год)
Месца сьмерці Варшава, Польшча
Месца вучобы
Занятак архітэктар

Генрык Юліян Гай (па-польску: Henryk Julian Gay; 10 студзеня 1875, Варшава3 кастрычніка 1936, Варшава) — архітэктар і інжынэр польскага паходжаньня[1], які ў пачатку XX ст. працаваў у Расейскай імпэрыі, а потым у Польшчы.

Працаваў у стылі нэаклясыцызму[2]. Аўтар праектаў многіх будынкаў у Варшаве, Менску, Кіеве і ў іншых месцах Расейскай імпэрыі. У міжваенны пэрыяд — ваяводзкі архітэктар у Пінску.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом Сьвянціцкага, пабудаваны подле праекту Гая

Нарадзіўся 10 студзеня 1875 году ў Варшаве, у Царстве Польскім, сын Генрыка й Яаны (у дзявоцтве Мюлер (Müller))[2]. Паходзіў з польскай шляхты[1]. Ягоны дзед, Якуб Гай(pl), быў архітэктарам, спраектаваў, між іншым будынак Банка польскага ў Варшаве. Генрык Гай скончыў Рэальную школу Войцеха Гурскага[2], вывучаў архітэктуру ў Інстытуце грамадзкіх інжынэраў у Пецярбургу, у 1898 годзе атрымаў дыплём інжынэра[2][3]. Пазьней працягваў адукацыю ў Парыжы, Вене й Мюнхэне; пэўны час жыў у Італіі, Альжыры, Тунісе й г. д.[2]

Пасьля вяртаньня з-за мяжы пачаў працу ў Варшаве[2]. Паводле парады старэйшых калег у 1906 годзе ён пераехаў у Менск, дзе тым часам не хапала прафэсійных архітэктараў і было лягчэй зрабіць кар’еру самастойнага аўтара[2][4]. У 1906—1910 гадах кіраваў будаўніча-мантажнымі працамі на будове Касьцёла Сьвятых Сымона і Алены ў Менску[2]. З 1909 году сябра Кола архітэктараў у Варшаве[5]. Перад Першай сусьветнай вайной удзельнічаў у працы дзьвюх архітэктурных майстэрняў. Адна зь іх знаходзілася ў Варшаве і спачатку была ў супольным уладаньні (разам зь Дзержаноўскім і Вайцяхоўскім), а пазьней ва ўладаньні Гая, на вул. Акульнік(pl). Другая суполка, «Гай, Сьвянціцкі & Co», месьцілася ў Менску, у будынку на рагу сучасных вуліцаў Карла Маркса й Леніна[2][4]. Пэўны час працаваў у Менску й ягоных ваколіцах, узьвёў нямала твораў сакральнай і грамадзянскай архітэктуры. Удзельнічаў у архітэктурных конкурсах, дзе атрымаў шматлікія адзнакі й узнагароды[2], між іншым першую прэмію ў конкурсе на праектаваньне Бесарабскага рынку(ru) ў Кіеве[3]; да гэтага Гай меў вопыт будаўніцтва крытага рынку ў Варшаве. У 1914 годзе пераехаў у глыб Расеі[5], пачатак Першай сусьветнай вайны сустрэў ва Ўладзівастоку. Арганізаваў там польскую калёнію й выконваў абавязкі консула. У 1918 годзе выехаў з Расеі[5]. У 1919 годзе прыехаў у Менск, але ў тым жа годзе пакінуў Меншчыну[4] й вярнуўся ў Варшаву[2]. Падчас польска-савецкай вайны ўваходзіў у склад польскай Грамадзянскай варты. Праводзіў лекцыі ў Чыгуначнай школе[2]. У міжваенны пэрыяд працаваў на пасадзе ваяводзкага архітэктара ў Пінску[4].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • першая прэмія — за праект крытага рынку на Віткоўскай плошчы ў Варшаве (1904)[2];
  • другая прэмія Варшаўскага Таварыства Мастацтва — за праект двухпавярховага дому ў народным стылі (1902)[2].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варшава[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бібліятэка Ардынацыі графаў Красіньскіх, вул. Акульнік 9/9а (разам зь Юліўшам Нагурскім, збуд. 1912—1930)[2][5];
  • Народны дом, вул. Аградовая[2];
  • Дом Эвангелічна-аўсбурскага прыходу, вул. Крэдытовая 4 (праект перабудовы, вык. 1910—1911)[5];
  • Прыходзкі дом Эвангелічна-аўсбурскага прыходу, плошча Малахоўскага (праект; збуд. 1911—1912, зьнішчаны падчас Другой сусьветнай вайны[5];
  • Дом чыноўнікаў Дырэкцыі чыгункі каля Віленскага вакзалу[2];
  • Фабрыка Вэдэля[2];
  • Фабрыка Лярдэлі, вул. Польная[2];
  • Фабрыка мэблі Шчарбінскага і Траняроўскага[2];
  • Мужчынская гімназія імя Мікалая Рэя Эвангелічна-аўсбурскай царквы, плошча Малахоўскага 1 (праект перабудовы, вык. 1912, будынак часткова захаваўся)[2][5];
  • Сьвентаерская заля, вул. Сьвентаерская 4/6 (1913—1916, вул. Козьля 5) (разам з Казімерам Гадомскім і А. Фрыдманам; збуд. 1913—1916, зьнішчаная ў 1944)[2][5];
  • Гандлёвыя залі, плошча Казімера Вялікага (Віткоўская) (1905—1908, зьнішчаны ў 1944)[2][5];
  • Бальнічная каса, вул. Маранская[2];
  • Бальнічная каса, вул. Вольская[2];
  • Агульныя школы нумары 34 і 41, ул. Драўняная 6/8 (1906)[2][5];
  • Гарадзкая школа на рагу вул. Добрай і Драўнянай[5];
  • Агульная школа Таварыства мазавецкай школы, вул. Кляновая 16 (1911—1912)[2][5];
  • Гінэкалягічна-радзільны шпіталь Сьв. Сафіі, вул. Жалезная 90 (1912)[5];
  • Будынак Касы «Сацыяльнага страхаваньня» № 1, вул. Мар’янская 1 (1924—1925)[5];
  • Карная турма, вул. Ракавецкая 37[2];
  • Сьледчая турма, вул. Данілавіцкая[2];
  • Квартал будынкаў паміж вул. Жалезнай, Крахмальнай і Севярынаў[2];
  • Сувораўскі кадэцкі корпус, Уяздоўскія алеі 3 (разам зь Віктарам Юноша-Пятроўскім, каля 1900)[2][5];
  • Морг у Празе[5];
  • Дзяржаўная чыгуначная школа, вул. Хмельная 88[5];
  • Агульныя школы № 49 імя Міхаліны Масьціцкай і № 51 імя кс. эпіскапа Ўладзіслава Бандурскага, вул. Шырокая 17/29 (мадыфікацыя праекту Апалёна Нянеўскага; 1903—1904, зьнішч. 1937)[5];
  • Іпатэчныя аддзелы Акруговага суда ў Варшаве, вул. Капуцынская 6 (цяпер Алея «Салідарнасьці» 58) (мадыфікацыя праекту разам з М. Мажджэнскім; 1912—1913)[2][5].

Менск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У міжваенны пэрыяд праектаваў будынкі таксама ў Берасьці, Пінску (для дзяржаўных установаў і банкаў) і Баранавічах[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Знакамітыя мінчане: матэрыялы Беларус.-Пол. навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2004 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т; рэдкал.: А. Вялікі, З. Вінніцкі (навук. рэд.) [і інш.]. — Мінск; Уроцлаў, 2005. — С. 67—72.
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам K.G.. Ś.P. Henryk Julian Gay, architekt. «Architektura i Budownictwo». 12, s. 414, 1936. Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza Architektów Polskich (пол.)
  3. ^ а б в Wołodymyr Tymofijenko: Zodczi Ukrajiny kincia XVIII — poczatku XX stolit′. Biohraficznyj dowidnyk (ukr.). alyoshin.ru.
  4. ^ а б в г д е Генрих Гай. Польский след в белорусской архитектуре
  5. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т A. Barański: Henryk Julian Gay. warszawa1939.pl
  6. ^ Статуя на проспекте Независимости.(недаступная спасылка) ctv.by
  7. ^ Расстраляная архітэктура