Генэзіс (капсула)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ґенэзіс у рэжыме збору (уяўленьне мастака)

У пустэльні штату Юта (ЗША) 8 верасьня 2004 году разьбілася капсула "Ґенэзіс", якая ўпершыню ў гісторыі чалавецтва павінна была даставіць на нашу плянэты сонечныя часьціцы, рэчыва, зь якога складаецца Сонца, сонечны вецер і 99% Сонечнай сыстэмы. "Ґенэзіс" запусьцілі NASA ў 2001 годзе, ён паляцеў у бок Сонца, да Першай кропкі Лагранжа, дзе гравітацыйныя сілы Зямлі й Сонца ўраўнаважваюцца, і за колькі месяцаў злавіў мільярд мільярдаў іёнаў сонечнага ветру, якія важылі некалькі міліграмаў.

Месца падзеньня

8 верасьня 2004 "Ґенэзіс" меўся прызямліцца. Спэцыялісты з NASA выклікалі галівудзкіх каскадзёраў на гелікоптары, каб тыя злавілі крукам капсулу "Ґенэзіс", але не спрацавалі абодва парашуты, якія павінны былі запаволіць падзеньне капсулы, і галівудзкія спэцыялісты таксама не далі рады. На хуткасьці 160 км/г капсула ўрэзалася ў пясок. Цэнтар кіраваньня палётамі пакуль ня ведае, ці захавалася нешта ўнутры капсулы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэзіс (капсула)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў