Генэрал-палкоўнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагон генэрала Расейскай Імпэратарскай Арміі
Пагон генэрал-палкоўніка Савецкай Арміі
Пагоны генэрала арміі ЗША

Генэра́л-палкоўнік — вайсковае званьне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаваў. Вышэй рангам за генэрал-лейтэнанта.

У Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца найвышэйшым званьнем.

Генэрал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:

  1. Павал Казлоўскі, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1992-1994) (Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасьня 1994 г. № 83 быў зьніжаны ў званьні да генэрал-лейтэнанта)
  2. Эдуард Шыркоўскі, Старшыня КДБ БССР (1990-1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990-1994).
  3. Анатоль Кастэнка, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).
  4. Аляксандр Чумакоў , Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).
  5. Леанід Мальцаў, Міністар абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).

Генэрал-палкоўнік унутраных справаў

  1. Уладзімер Ягораў, міністар унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званьню генэрал-палкоўніка адпавядае воінскае званьне адмірала.