Георгі Малянкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Малянкоў
6 сакавіка 1953 — 8 лютага 1955
Папярэднік Ёсіф Сталін
Наступнік Мікалай Аляксандравіч Булганін[d]
17 студзеня 1938 — невядома
12 студзеня 1938 — 11 сакавіка 1946
12 сакавіка 1946 — 11 чэрвеня 1950
12 чэрвеня 1950 — 19 красавіка 1954
20 красавіка 1954 — 26 сакавіка 1958
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 студзеня 1902(1902-01-08)[1][2][3][…]
Памёр: 14 студзеня 1988(1988-01-14)[2][3][4][…] (86 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Валерыя Галубцова[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Гео́ргі Максіміля́навіч Малянко́ў (па-расейску: Гео́ргий Максимилиа́нович Маленко́в; 8 студзеня 1902, Арэнбург — 14 студзеня 1988) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1943). Удзельнік грамадзянскай вайны. Сябар ЦК (1939—57), Палітбюро (Прэзыдыюму) ЦК (1946—57, кандыдат з 1941), сакратар ЦК (1939—46 і 1948—53) КПСС.

Скончыў Маскоўскі тэхнічны ўнівэрсытэт імя Баўмана. Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Сталіна. У нямецка-савецкую вайну сябра Дзяржаўнага камітэту абароны СССР (1941—45). У 1946—53 і 1955—57 намесьнік старшыні, у 1953—55 гадах старшыня СМ СССР. У 1957 годзе разам з Лазарам Кагановічам, Вячаславам Молатавым і іншымі выступіў супраць палітычнай лініі Мікіты Хрушчова, быў пазбаўлены ўсіх партыйна-дзяржаўных пасад і выключаны з КПСС. У 1957—61 гадах на гаспадарчай рабоце.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]