Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель
Georg Wilhelm Friedrich Hegel
Дата нараджэньня 27 жніўня 1770
Месца нараджэньня Штутгарт, Вюртэмбэрг
Дата сьмерці 14 лістапада 1831 (61 год)
Месца сьмерці Бэрлін, Прусія
Школа/традыцыя Нямецкі ідэалізм, Гістарыцызм
Пэрыяд філязофія XIX стагодзьдзя
Кірунак нямецкі ідэалізм[d], гістарыцызм і гэгеліянізм[d]
Асноўныя зацікаўленасьці лёгіка, эстэтыка, рэлігія, мэтафізыка, эпістэмалёгія, філязофія гісторыі
Значныя ідэі абсалютны ідэалізм, дыялектыка, аўфгэбунг, дыялектыка пана й нявольніка
Аказалі ўплыў Фрыдрых Вільгельм Ёзэф фон Шэлінг, Імануіл Кант, Геракліт, Бэнэдыкт Сьпіноза, Шарль Люі дэ Мантэск’ё, Арыстотэль, Плятон, Плятын[d], Прокль[d], Ансэльм Кентэрбэрыйскі[d], Мікалай Кузанскі[d], Рэнэ Дэкарт, Жан-Жак Русо, Якаб Бёмэ[d], Ёган Готліб Фіхтэ[d] і Фрыдрых Шляермахэр[d]
Наступнікі Штраўс, Баўэр, Фэербах, Грын, Розэнкранц, Маркс, Энгельс, Ленін, Брэдлі, Д’юі, Сартр, Крочэ, Кюнг, Кожаў
Вучні Макс Штырнэр[d]

Георг Вільге́льм Фры́дрых Гэ́гель (па-нямецку: Georg Wilhelm Friedrich Hegel, 27 жніўня 1770, Штутгарт, Вюртэмбэрг — 14 лістапада 1831, Бэрлін, Прусія) — нямецкі філёзаф, цэнтральная й апошняя постаць нямецкага ідэалізму. Ягоны гістарычны й ідэалістычны ўлік рэальнасьці ў цэлым зьяўляўся рэвалюцыйным для эўрапейскай філязофіі й быў важным папярэднікам кантынэнтальнай філязофіі й марксізму.

Гэгель распрацаваў усеабдымную філязофскую аснову, альбо «сыстэму», абсалютнага ідэалізму, якая інтэгруе й зьвязвае спосабы адносінаў розуму й прыроды, суб’екта й аб’екта пазнаньня, псыхалёгіі, дзяржаўнасьці, гісторыі, мастацтва, рэлігіі й філязофіі. У прыватнасьці, ён распрацаваў канцэпцыю, паводле якой розум ці дух выяўляецца ў наборы супярэчнасьцяў і апазыцыі, што ён ў канчатковым рахунку ёсьць комплексным і адзіным, безь ліквідацыі крайнасьцяў ці зьнікненьня адной зь іх і пашырэньня іншай. Прыкладамі такіх супярэчнасьцяў ёсьць прырода й свабода, іманэнтнасьць і трансцэндэнтнасьць.

Гэгель зрабіў значны ўплыў на наступных філёзафаў, як сваіх прыхільнікаў, то бок Штраўс, Баўэр, Фэербах, Грын, Маркс, Выгоцкі, Брэдлі, Д’юі, Сартр, Крочэ, Кюнг, Кожаў, Фукуяма, Жыжэк, Брэндам, Ікбал, гэтак і на сваіх крытыкаў, як то Шапэнгаўэр, Шэлінг, К’еркегор, Штырнэр, Ніцшэ, Пірс, Попэр, Расэл, Гайдэгер[1]. Ягонымі самымі ўплывовымі канцэпцыямі ёсьць тэарэтычная лёгіка ці дыялектыка, абсалютны ідэалізм, ідэя духу, дыялектыка пана й нявольніка, ідэя «этычнага жыцьця», а таксама вызначэньне важнасьці гісторыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства й юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом, дзе нарадзіўся Гэгель, у Штутгарце. Цяпер тут знаходзіцца музэй філёзафа.

Гэгель нарадзіўся 27 жніўня 1770 году ў Штутгарце ў герцагстве Вюртэмбэрг на паўднёвым-захадзе Нямеччыны. Ён быў хрышчоны пад імём Георг Вільгельм Фрыдрых, аднак у сям’і яго называлі Вільгельмам. Ягоны бацька, Георг Людвіг, быў сакратаром фінансавага кіраваньня пры герцагу Вюртэмбэргу Карла Яўгена[2]. Маці Гэгеля, Марыя Магдалена Люіза (народжаная Фром), была дачкой адваката ў Вярхоўным судзе Вюртэмбэрга. Яна памерла ад «жоўцевай ліхаманкі» калі Гэгелю было толькі адзінаццаць гадоў. Сам Гэгель і ягоны бацька таксама захварэлі на гэтую хваробу, але здолелі застацца жывымі[3]. У Гэгеля, акрамя таго, была сястра Люіза Крыстыяна (1773—1832), і брат, Георг Людвіг (1776—1812), які загінуў у якасьці афіцэра Напалеонаўскага войска ў кампаніі 1812 году[4].

Ва ўзросьце трох гадоў Гэгель пайшоў у «нямецкую школу», а праз два гады перайшоў у «лацінскую школу», калі ўжо ведаў першае скланеньне, якому яго навучыла маці. У 1776 годзе Гэгель паступіў на вучобу ў штутгарцкі Gymnasium Illustre. Падчас свайго падлеткавага ўзросту Гэгеля шмат чытаў, а таксама запісваў у свой дзёньнік выпіскі з тэкстаў. Сярод ягоных прачытаных аўтараў былі паэт Фрыдрых Готліб Клёпштак і пісьменьнікі зьвязаныя з эпохай Асьветніцтва, як то Хрыстыян Гарвэ й Готгальд Эфраім Лесінг. Уражаньні Гэгеля ад навучаньня ў гімназіі былі складзены ім ў выпускной прамове, дзе ён назваў гімназію «няўдалым месцам мастацтва й стыпэндыі ў Турэччыне».

Ва ўзросьце васемнаццаці гадоў Гэгель паступіў у пратэстанцкую сэмінарыі пры Тубінгенскім унівэрсытэце, дзе ён пасябраваў з двума сваімі сакурсьнікамі паэтам Фрыдрыхам Гёльдэрлінам і будучым філёзафам Фрыдрыхам Вільгельмам Ёзэфам фон Шэлінгам. Сумеснае непрыманьне таго, што разглядалася як забаронная серада сэмінарыі, сталася чыньнікам іхняга блізкага сяброўства, дзякуючы чаму яны ўзаемна ўплывалі на ідэі адзін аднаго. Яны з агульным энтузіязмам назіралі за падзеямі францускай рэвалюцыі. Шэлінг і Гёльдэрлін пагрузіліся ў тэарэтычныя дэбаты аб кантаўскай філязофіі, аднак Гэгель заставаўся ў баку ад гэтага дыскусу. Гэгель ў гэты час разглядаў сваю будучыню, як кар’еру грамадзкага філёзафа (ням. Popularphilosoph), то бок таго, хто робіць мудрагелістыя ідэі філёзафаў даступнымі для шырокай грамадзкасьці, на ягоную думку не было неабходнасьці ўключэньня крытычна цэнтральных ідэяў кантынеанства. Так ён лічыў да 1800 году.

Наступныя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не зважаючы на абгастрэньне гвалту за часам эпохі тэрору 1793 году й аслабленьне надзеяў Гэгеля зьвязаных з дасягненьнямі Францускай рэвалюцыі, ён працягваў атаясамліваць сябе з памяркоўнай фракцыяй жырандыстаў і ніколі не губляў сваёй прыхільнасьці прынцыпам 1789 году, якія ён выказваў, выпіваючы штогод келіх у гонар штурму Бастыліі кожнага 14 ліпеня[5]. Атрымаўшы пасьведчаньне ў Тубінгенскай сэмінарыі, Гэгель працаваў гофмайстарам, то бок хатнім настаўнікам, у заможнай арыстакратычнай сям’і ў Бэрне з 1793 па 1796 гады. У гэты пэрыяд ён склаў твор вядомы як «Жыцьцё Ісуса» й кнігу-рукапіс пад назвай «Пазытыўнасьць хрысьціянскай рэлігіі». Ягоныя адносіны з працадаўцам сталі напружанымі, і Гэгель прыняў прапанову пры пасярэдніцтве Гёльдэрліна й заняў падобную пасаду ў сям’і гандляра віном у Франкфурце ў 1797 годзе. Тамака ў Нямеччыне Гёльдэрлін аказаў важкі ўплыў на думкі Гэгеля[6]. Працуючы ў Франкфурце, Гэгель напісаў эсэ «Фрагмэнты пра рэлігію й каханьне». У 1799 годзе ён напісаў яшчэ адное эсэ пад назвай «Дух хрысьціянства й ягоны лёс», якое не было апублікаванае за ягонае жыцьцё. Таксама ў 1797 годзе быў складзены й неапублікаваны рукапіс «Старэйшая сыстэматычная праграма нямецкага ідэалізму», які быў напісаны ад Гэгелем рукой, але магла па-сутнасьці мець аўтарства самога Гэгеля, Шэлінга, Гёльдэрліна альбо іншай невядомай чацьвертай асобы[7].

Сустрэча Напалеона і Гэгеля ў Ене ў 1806 году з часопіса канца XIX стагодзьдзя.

У 1801 годзе Гэгель прыехаў у Ену з ініцыятывы свайго старога сябра Шэлінга, які займаў пасаду прафэсара Енскага ўнівэрсытэта. Гэгель атрымаў працу ва ўнівэрсытэце таксама, але працаваў прыват-дацэнтам, то бок выкладчыкам без заробку, пасьля таго, як прадставіў інаўгурацыйную дысэртацыю «Арбіты плянэтаў» (лац. De Orbitis Planetarum), у якой ён коратка раскрытыкаваў аргумэнты, паводле якіх як сьцьвярджаецца, што базуючыся на законе Бодэ або іншага адвольнага выбару матэматычнага шэрагу, павінна існаваць плянэта паміж Марсам і Юпітэрам[8]. Ня ведаючы пра працу Гэгеля Джузэпэ П’яццы 1 студзеня 1801 году адкрыў малую плянэту Цэрэра на гэтае арбіце[8]. Пазьней у гэтым годзе была завершаная першая кніга Гэгеля «Розьніца паміж сыстэмамі філязофіі Фіхтэ й Шэлінга». Ён чытаў лекцыі па лёгіцы й мэтафізыцы, а таксама ўдвох з Шэлінгам вёў лекцыі па «Уводзінах у ідэю й межы сапраўднай філязофіі» й садзейнічаў філязофскім развагам. У 1802 годзе Шэлінг і Гэгель заснавалі «Крытычны часопіс філязофіі» (ням. Kritische Journal der Philosophie), у які яны рабілі ўнёсак да сканчэньня свайго супрацоўніцтва да ад’езду Шэлінга ў Вюрцбург у 1803 годзе.

У 1805 годзе ўнівэрсытэт падвысіў Гэгеля да пасады прафэсара, аднак без заробку. Гэта здарылася пасьля таго, як ён напісаў ліст паэту й міністру культуры Ёгану Вольфгангу фон Гётэ, у якім пратэставаў супраць прасоўваньня ягонага філязофскага праціўніка Якаба Фрыдрыха Фрыса[6]. Гэгель спрабаваў заручыцца дапамогай паэта ды перакладчыка Ёгана Гайнрыха Фоса, каб атрымаць пасаду ў адроджаным Гайдэльбэрскім унівэрсытэце, але яму гэта зрабіць не ўдалося. На ягоны жаль, Фрыса ў тым жа годзе зрабілі прафэсарам з акладам[6]. Фінансавыя ручаі мысьляра хутка высыхалі, і ён ужо знаходзіўся пад вялікім ціскам перад сканчэньнем сваёй працы «Фэнамэналёгія духу», якая была засяроджаная на ўводзінах у філязофскую сыстэму. У гэты час 14 кастрычніка 1806 году Напалеон ужо наблізіўся да Ены, атрымаўшы перамогу ў бітве пры Ене супраць прускіх сілаў. Горад апынуўся ў руках французаў. Не зважаючы на тое, што Напалеон ня меў намеру зачыняць дзьверы Енскага ўнівэрсытэту, пачаўся свход значнай часткі студэнства, што пагоршыла матэрыяльнае становішча Гэгеля. У лютым наступнага году ў выніку раману з гаспадыняй Гэгеля Крыстыянай Буркгарт, у дзявоцтве Фішэр, нарадзіўся пазашлюбны сын Гэгеля, якога нараклі Георгам Людвігам Фрыдрыхам Фішэрам[6].

У сакавіку 1807 году Гэгель пераехаў у Бамбэрг, дзе Нітгамэр адмовіўся ад сваёй пасады й прапанаваў Гэгелю пачаду ў рэдактарскай калегіі газэты Bamberger Zeitung. Ня здолеўшы знайсьці больш прывабнай працы, Гэгель неахвотна быў вымушаны пагадзіцца. Людвіг Фішэр і ягоная маці, якой Гэгель, магчыма, прапанаваў шлюб па сьмерці ейнага мужа, засталіся ў Ене[6]. У лістападзе 1808 года Гэгель, дзякуючы падтрымцы Нітгамэра, быў прызначаны дырэктарам гімназіі ў Нюрнбэргу, і гэтую пасаду філёзаф займаў ажно да 1816 году. Знаходзячыся ў Нюрнбэргу, Гэгель адаптаваў сваю нядаўна апублікаваную працу дзеля выкарыстаньня яе ў клясе. У гімназіі апроч іншых абавязкаў Гэгель выкладаў прадмет, вядомы як «Ўводзіны ў веды аб унівэрсальным зьвязку навук», у рамках якога Гэгель прасоўваў ідэю энцыкляпэдычнасьці філязофскіх навук, якія падзяляюцца на тры часткі, як то лёгіку, філязофію прыроды ды філязофію духу[6].

Філязофія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыялектыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Фэнамэналёгія духу (па-нямецку: Phänomenologie des Geistes) 1807
  • Навука лёгікі (па-нямецку: Wissenschaft der Logik) 1812—1816
  • Энцыкляпэдыя філязофскіх навук (Сыстэма філясофіі) (па-нямецку: Enzyklopädie der philosophischen Wissenschaften (System der Philosophie)) 1817, 1827, 1830
  • Прынцыпы філязофіі права (па-нямецку: Grundlinien der Philosophie des Rechts) 1821
  • Лекцыі па гісторыі філязофіі (па-нямецку: Vorlesungen über die Geschichte der Philosophie) 1805—1806; 1816—1818; 1819—1831 (Друк 1837)
  • Лекцыі па эстэтыцы (па-нямецку: Vorlesungen über die Ästhetik) 1820—1829 (Друк 1835—1838)
  • Лекцыі па філязофіі Рэлігіі (па-нямецку: Vorlesungen über die Philosophie der Religion) 1821—1831 (Друк 1832)
  • Лекцыі па філязофіі гісторыі (па-нямецку: Vorlesungen über die Philosophie der Geschichte) 1822—1831 (Друк 1837)

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Walter Kaufmann, «The Hegel Myth and Its Method», in From Shakespeare to Existentialism: Studies in Poetry, Religion, and Philosophy by Walter Kaufmann, Beacon Press, Boston 1959, page 88-119
  2. ^ Pinkard, «Hegel: A Biography». — С. 2—3, С. 745.
  3. ^ Pinkard, «Hegel: A Biography» — С. 773.
  4. ^ Pinkard, «Hegel: A Biography». — С. 4.
  5. ^ Good, James Allan (2006). «A Search for Unity in Diversity: The „Permanent Hegelian Deposit“ in the Philosophy of John Dewey». Lexington Books. — С. 4.
  6. ^ а б в г д е Pinkard, Terry (2000). «Hegel: A Biography». Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-49679-7.
  7. ^ Kai Hammermeister (2002). «The German Aesthetic Tradition». Cambridge University Press. — С. 76.
  8. ^ а б Craig, Edward; Hoskin, Michael (August 1992). «Hegel and the Seven Planets». Journal for the History of Astronomy. 23 (3): 208—210. doi:10.1177/002182869202300307.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]