Герб Башкартастану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Башкартастану

Герб Башкартастану зьяўляецца сымбалем Башкартастану.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Башкартастану ўяўляе сабою выяву помніка Салавату Юлаеву на фоне ўзьбежнага Сонца і яго промняў, упісаную ў круг, апраўлены нацыянальным арнамэнтам. Ніжэй намалявана суквецьце курая, стужка, афарбаваная ў колеры дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Башкартастан, з надпісам па белым полі: «Башкартастан». У каляровым малюнку герба помнік Салавату Юлаеву і арнамэнт — залацістага, кветка курая — зялёнага, узыходнае сонца — сьветла-залацістага, промні сонца — жоўтага, фон паміж помнікам і арнамэнтам — белага, унутраная і зьнешняя акружыны — цёмна-залацістага колераў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]