Герб Браслава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасная рэканструкцыя гербу Браслава (леваруч) і ягоная выява зь вялікакняскага прывілею 1792 (праваруч)

Герб Браслава — геральдычны сымбаль Браслава, пацьверджаны месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 2 чэрвеня 1792: «у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трыкутнік з чалавечым вокам — вокам Боскага наканаваньня»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 20 студзеня 2006[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Браслава ўяўляе сабою выяву ў блакітным полі барокавай тарчы залатога сонца, на якім знаходзіцца блакітны трыкутнік з выявай вока чалавека — вока Божага блаславеньня

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №36 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  73БЛ000009
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.