Герб Віцебску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Віцебску
лац. Hierb Viciebsku
Апісаньне
Зацьверджаны 2 чэрвеня 2009

Герб Віцебску — геральдычны сымбаль Віцебску, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 17 сакавіка 1597: «у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч»[1].

Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

« Герб надаем месту нашему Витебскому в блакитном полю образ Спаса Збавителя нашего, и при том зараз трохи нижей меч голый червоный, что ся мает разуметь кровавый. »

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Віцебску ўяўляе сабою выяву ў блакітным полі гішпанскай тарчы абразу Спасу Збаўцы ў профіль, пад ім месьціцца аголены чырвоны меч. У якасьці трымальнікаў тарчы — фігуркі анёлаў.

Аднак 2 чэрвеня 2009 герб Віцебску зацьвердзілі наноў, зь іншым апісаньнем[3]:

Герб места Віцебску ўяўляе сабою гішпанскую тарчу, у блакітным полі якой выява абразу Збаўцы, зьвернутага направа, вакол яго галавы зьверху праваруч — літары «IΣ» і леваруч — літары «ХΣ» з тытламі, ніжэй праваруч і леваруч — дзьве літары «З» з тытламі. У ніжняй частцы тарчы выява накіраванага лязом налева срэбнага меча з залатой ручкай. Тарча разьмяшчаецца ў чырвоным картушы барокавай формы, які дапаўняецца чырвонымі кветкамі і зялёнымі стужкамі. Пад ім знаходзяцца дзьве ляўровыя галіны зялёнага колеру, пераплеценыя чырвонай стужкай. Герб шлюбуе херувім з распасьцёртымі крыламі. У якасьці трымальнікаў тарчы выявы двух анёлаў са стужкамі блакітнага колеру ў руках.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. №60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области».
  3. ^ Указ президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. №277 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  73БЛ000012
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.