Герб Гамбіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Герб Гамбіі прыняты 18 лістапада 1964 году.

На гербе намаляваныя два льва, якія трымаюць сякеру і матыку, падтрымліваючы шчыт, на якім таксама намаляваныя перакрыжаваныя сякера і матыка. Зьверху шчыта намаляваны геральдычны шалом рыцара і пальмавая галіна вакол яго. У ніжняй частцы герба — нацыянальны дэвіз: Прагрэс — Мір — Росквіт (па-ангельску Progress — Peace — Prosperity).

Два льва сымбалізуюць каляніяльную гісторыю краіны як часткі Брытанскай імпэрыі. Перакрыжаваныя сякера і матыка азначаюць важнасьць сельскай гаспадаркі для краіны, а таксама сымбалізуюць дзьве асноўныя этнічныя групы — мандзінка і фульбе.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]