Герб Друі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Друі

Герб Дру́і — геральдычны сымбаль Друі, нададзены месту вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам Вазам 3 сакавіка 1620: «у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на срэбнай вадзе»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб мястэчка Друя ўяўляе сабою выяву ў блакітным полі барокавай тарчы старажытнага рачнога судна з разгорнутым ветразем на хвалях срэбнага і блакітнага колеру.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. №60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.