Герб Казаскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Казаскай ССР з 1978 году

Герб Казаскай ССР — дзяржаўны сымбаль Казаскай ССР.

Герб Казаскай ССР грунтуецца на дзяржаўным гербе СССР.

Прыняты з Канстытуцыяй Казахскай ССР 26 сакавіка 1937 году на Надзвычайным Х Усеказаскім зьезьдзе Рад.

артыкул 121:
Дзяржаўны герб Казаскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 
складаецца з малюнка залатых сярпа і молата, зьмешчаных крыж-накрыж, дзяржальнямі дадолу,
на чырвоным фоне ў прамянях сонца і ў апраўленьні каласоў, з надпісам на казаскім і расейскім мовах:
«Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!». Наверсе гербу маецца пяціканцовая зорка, 
а ў ніжняй яго часткі - надпіс «Казахская С.С.Р.» на казаскай і расейскай мовах.
«Барлық елдеpдің пролетарлары, бірігіңдер!» — «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!»

Аднак да таго часу не існавала нават эскіза гербу, і быў абвешчаны конкурс.

16 траўня 1937 году быў абраны пераможца, з абрэвіятурамі QSSR і КССР на стужцы.

28 студзеня 1939 году Прэзыдыўм Вярхоўнай Рады Казаскай ССР сваім указам занёс зьмены ў герб. Былі зьмененыя ўсе надпісы на казаскай мове ў латынізаваным альфабэце на надпісы ў альфабэце на аснове расейскай азбукі (глядзіце Казаскі альфабэт), на галоўнай стужцы абрэвіятуру QSSR зьмяніла ҚССP (літара С часта адлюстроўвалася падобнай на лацінскую літару G). Адначасова молат стаў адлюстроўвацца накладзеным на серп.

У 1978 годзе было прынята новае Становішча аб Дзяржаўным гербе Казахскай ССР, у адпаведнасьці зь якім серп стаў ізноў адлюстроўвацца накладзеным на молат, была паменшаная інтэнсіўнасьць чырвонага фону, паменшана колькасьць прамянёў сонца.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гербы рэспублік Савецкага Саюзу
Coat of arms of the Soviet Union.svg Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР | Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР | Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР

Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936)