Герб Кеніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Кеніі

Герб Кеніі — два львы трымаюць масайскія дзіды і шчыт. Шчыт размаляваны ў нацыянальныя колеры, зь якіх:

  • Чорны прадстаўляе народ Кеніі
  • Зялёны — сельскую гаспадарку, прыродныя рэсурсы і ўрадлівыя глебы Кеніі
  • Чырвоны — кроў, пралітую падчас барацьбы за свабоду
  • Белы — імкненьне да адзінства і міру

У цэнтры чырвонай паласы разьмешчаны певень які трымае сякеру, які ў адпаведнасьці з мясцовымі звычаямі, абазначае новае і шчасьлівае жыцьцё.

Шчыт і львы стаяць на гары Кенія з прыкладамі мясцовай сельскагаспадарчай прадукцыі — кава, пірэтрум, сізаль, чай, кукуруза і ананасы.

У аснове герба напісана слова harambee. Па-суахілі, harambee азначае «разам» або «ўсе за аднаго». Гэта покліч рыбакоў, калі яны цягнуць свае сеткі да берага.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]