Герб Лахвы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Лахвы
Апісаньне
Зацьверджаны 2 сьнежня 2008

Герб Лахвы — герб вёскі Лахва Лунінецкага раёну. Герб зацьверджаны ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 сьнежня 2008 г. № 659.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Лахвы ўяўляе сабой вараскі шчыт, які мае вілападобны падзел, у верхнім блакітным полі якога намалявана срэбраная лілеяпадобная кветка, у правым чырвоным — распушчанае срэбранае крыло птушкі, злучанае каля асновы з чырвоным ласіным рогам, разьмешчаным у левым срэбраным полі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]