Герб Ліды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Ліды

Герб Лі́ды — геральдычны сымбаль Ліды, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 17 верасьня 1590: «поле тарчы расьсякаецца на дзьве часткі; правая — чырвоная з залатым ільвом, левая — блакітная з двума залатымі скрыжаванымі ключамі»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 траўня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №85.

Афіцыйнае апісаньне:

Барокавая тарча расьсякаецца «ў слуп». У правым полі чырвонага колеру залаты леў, які стаіць, павернуты направа, у левым блакітным — два скрыжаваныя залатыя ключы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.