Герб Мазыру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герб Мазыра»)
Герб Мазыру
лац. Hierb Mazyru
Апісаньне
Зацьверджаны 28 студзеня 1577 году
Ранейшы выгляд (афіцыйны герб места)

Герб Мазыру́ — геральдычны сымбаль Мазыру, нададзены месту разам з Магдэбурскім правам вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 28 студзеня 1577: «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях; на шыльдзе — чырвоная літара S»[1] (манаграма Стэфана Баторыя[2]).

Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

« Надаем тому месту нашему печать мескую, то есть Орел з Сэм в нем вырисованым... которую урад меский на судах и иншых справах и потребах меских печатовать и того гербу ужывать мают вечные часы »

10 верасьня 1609 срэбны шыльд зь літарай зямянілі на празны чырвоны[1]. У XVII ст. пэўны час на шыльдзе быў герб «Трубы» Радзівілаў[2].

У час маскоўскага панаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейскі герб Мазыру

У час маскоўскага панаваньня імпэратрыца Кацярына II 22 студзеня 1796 даравала Мазыру новы герб, створаны на падставе папярэдняга.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай Беларусі зь невядомых прычынаў 22 лютага 1994 статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Мазыру атрымаў расейскі варыянт мескага гербу[3].

Афіцыйнае апісаньне:

У сінім полі барокавай тарчы ўзьлятае чорны арол з залатымі дзюбай, языком і лапамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ а б Мазыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 258.
  3. ^ Решение сессии Мозырского городского Совета депутатов от 22 февраля 1994 г. №80.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.