Герб Перабродзьдзя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасная рэканструкцыя гербу Перабродзьдзя (леваруч) і ягоная выява зь вялікакняскага прывілею 1792 (праваруч)

Герб Перабродзьдзя — геральдычны сымбаль Перабродзьдзя, нададзены месту (у наш час мае статус вёскі) каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 3 чэрвеня 1792: «у блакітным полі гарчычная харугва са срэбнымі галунамі і манаграмай SA»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 2 чэрвеня 2009[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб вёскі Перабродзьдзе Мёрскага раёну ўяўляе сабою барокавую тарчу, у блакітным полі якой на зялёным ускрайку выява залатой харугвы са срэбнымі галунамі. У цэнтры харугвы знаходзіцца манаграма чырвонага колеру зь літараў «S», «A» і «R».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. №277 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.