Герб Радуні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасная рэканструкцыя гербу Радуні (леваруч) і ягоная выява зь вялікакняскага прывілею 1792 (праваруч)

Герб Радуні — геральдычны сымбаль Радуні, пацьверджаны месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 23 чэрвеня 1792: «у срэбным полі чырвоны рак»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 14 чэрвеня 2007[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб мястэчка Радунь Воранаўскага раёну ўяўляе сабою барокавую тарчу, у срэбным полі якой выява рака чырвонага колеру.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 14 июня 2007 г. №279 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц и территориальных единиц Гродненской области».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.