Герб Румыніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Румыніі

Герб Румыніі быў прыняты парлямэнтам Румыніі 10 верасьня 1992 году. Гэты герб заснаваны на малым гербе каралеўства Румынія (выкарыстоўваўся ў 19221947 гг.). Галоўны элемэнт гербу — залаты арол, які трымае ў дзюбе крыж, а ў лапах — скіпэтар і меч. Асноўныя колеры гербу — чырвоны, жоўты і сіні — уяўляюць колеры сьцягу Румыніі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шчыт, разьмешчаны на арле, падзелены на пяць палёў, у кожным зь якіх сымбаль гістарычнай вобласьці Румыніі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Румыніі зьявіўся ў 1859 годзе, калі Аляксандар Іаан Куза аб’яднаў дзьве румынскія дзяржавы — Малдову і Валахію. Тады два геральдычныя сымбалі — залаты арол і зубар — былі афіцыйна аб’яднаныя.

Вялікі герб каралеўства Румынія

Да 1866 году было некалькі варыянтаў гербу. У 1866 годзе пасьля абраньня Кароля князем Румыніі шчыт быў падзелены на чвэрці. У першай і чацьвертай быў намаляваны арол, а ў другой і трэцяй — зубар. Над шчытом разьмяшчаўся герб кіравальнай дынастыі — Гагенцалернаў-Зігмарынгенаў. Пасьля вайны за незалежнасьць на чацьвёртую чвэрць гербу быў зьмешчаны сымбаль Дабруджы — дэльфіны, а на трэцюю — сымбаль Алтэніі — залаты леў. Над шчытом была зьмешчаная сталёвая карона, якая азначае сувэрэнітэт і незалежнасьць. Герб зьведаў зьмены ў 1922 годзе пасьля ўваходжаньня Трансыльваніі ў склад Румыніі. Тады герб Трансыльваніі быў зьмешчаны на чацьвёртую чвэрць, на трэцяй чвэрці стаў адлюстроўвацца аб’яднаны герб Банату і Алтэніі (мост і залаты леў), герб Дабруджы быў перанесены на ўстаўку. Герб быў зьмешчаны на грудзі каранаванага арла, як сымбаль лацінскага паходжаньня румынаў. Арол быў зьмешчаны на сіні шчыт са сталёвай каронай. Існавала тры вэрсіі: малы, сярэдні (з дэвізам і гербатрымальнікамі), вялікі (з плашчом).

Герб Румынскай сацыялістычнай рэспублікі

Пасьля 1948 году, калі да ўлады прыйшлі камуністы, герб і сьцяг былі замененыя. Герб стаў выкананы па ўзоры іншых сацыялістычных краінаў. Гэта быў пэйзаж (лес, узыходзячае сонца паміж горамі), апраўлены каласамі пшаніцы, перавязанымі стужкай колераў сьцягу. Да 1989 году ён тройчы зьмяняўся. У першы раз адразу пасьля 1948 году (пры абвяшчэньні рэспублікі), другі раз — у 1956 (дададзеная чырвоная зорка) і канчаткова ў 1966, калі Румынія перастала быць Народнай Рэспублікай, а стала Сацыялістычнай Рэспублікай. Герб зьмяшчаўся ў цэнтар сьцягу.

Неадкладна пасьля рэвалюцыі 1989 году было вырашанае прыняць новы герб Румыніі. Сымбалем рэвалюцыі быў сьцяг зь дзюрой на месцы гербу.

Створаная геральдычная камісія працавала напружана і прадставіла канчатковае рашэньне ў парлямэнт, дзе новы герб быў прыняты двума палатамі на сумесным паседжаньні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Герб Румыніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў