Гердушкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гердушкі
лац. Hierduški / Gierduški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Эйгердаўскі
Насельніцтва:
  • 43 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
СААТА: 4229848021
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′3″ пн. ш. 26°5′26″ у. д. / 54.03417° пн. ш. 26.09056° у. д. / 54.03417; 26.09056Каардынаты: 54°2′3″ пн. ш. 26°5′26″ у. д. / 54.03417° пн. ш. 26.09056° у. д. / 54.03417; 26.09056
Гердушкі на мапе Беларусі ±
Гердушкі
Гердушкі
Гердушкі
Гердушкі
Гердушкі
Гердушкі

Герду́шкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дунаю. Уваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Герда

Герд або Гірд (Gerd, Gyrd) — імя германскага паходжаньня[2][3][4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVII стагодзьдзі маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 годзе вёска ўваходзіла да Трабскай парафіі, уласнасьць Флярыяна Казла, 3 дымы. У 1735 годзе — 2 дымы, належала Антону Рыдзеўскаму.

У 1861 годзе — 46 рэвіскіх душ, вёска маёнтка Гердушкі памешчыка Радкевіча. У 1897 годзе ў вёсцы 21 двор, 152 жыхары. У 1909 годзе ў вёсцы 25 двароў, 157 жыхароў, якія мелі 49 галоў буйной рагатай жывёлы, 22 кані, 120 дзесяцін зямлі. У пачатку XX ст. вёска і маёнтак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.

У 1921—1939 гадох у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

12 кастрычніка 1940 году ў вёсцы 48 двароў, 187 жыхароў і засьценак — 12 двароў, 41 жыхар. Уваходзіць у Такарышкаўскі сельсавет Юрацішкаўскага раёну.

У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас «Калектыўная праца». У 1954 годзе далучана да калгасу «Прагрэс». З 20 студзеня 1960 году ў Іўеўскім раёне. 3 1960 году ў Даўгердзіскім, з 1963 году ў Юрацішкаўскім, з 1965 году ў Такарышкаўскім, з 17 ліпеня 1985 году ў Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 годзе — 207 жыхароў. У 1999 годзе — 39 двароў, 75 жыхароў.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю з правам адсяленьня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  3. ^ Gerd, Nordic Names
  4. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 36.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.