Глеб Жэрдзеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глеб Жэрдзеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 траўня 2000(2000-05-18)[1] (23 гады)
Рост 180 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2021 Менск 11 (1)
2020 Нафтан 10 (3)
2021 Славія Мазыр 23 (4)
2022 Славія Мазыр 29 (10)
2023 Бнэй Ягуда 13 (2)
2023—4 Дынама Менск 17 (3)
Зборныя
2021—2022 Беларусь (да 21) 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 красавіка 2024.

Глеб Жэрдзеў (нарадзіўся 18 траўня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клуба «Менск», з 2017 году пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. Увосень 2018 году гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. 26 красавіка 2019 году дэбютаваў у найышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.

У сакавіку 2020 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану», дзе стаў адным з асноўных гульцоў. У ліпені 2020 году быў адкліканы з арэнды ў «Менск», дзе зноў стаў выступаць за дубль і часам далучацца да асновы. У сакавіку 2021 году выправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», якая неўзабаве арандавала паўабаронцу[3]. У сэзоне 2021 году ня меў трывалага месца ў аснове, пераважна выхадзячы на замену, з кастрычніка стаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. Гол Жэрдзева, забіты 16 кастрычніка ў браму барысаўскага БАТЭ (вынік матча 3:1), быў прызнаны найлепшым голам чэмпіянату Беларусі 2021 году[4].

У лютым 2022 году паводле вынікаў паседжаньня Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў зацьвердзіў страту «Менскам» правоў на атрыманьне кампэнсацыі за падрыхтоўку футбаліста[5], пасьля чаго той зноў далучыўся да «Славіі» і падпісаў паўнавартасны кантракт[6]. У сэзоне 2022 году быў трывалым гульцом асноўнага складу, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лістападзе 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў мазырскі клюб[7].

У студзені 2023 году стаў гульцом ізраільскага клюба «Бнэй Ягуда», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[8], аднак пакінуў каманду па заканчэньні сэзону 2022—2023 гадоў. У ліпені 2023 года далучыўся да менскага «Дынама»[9]. У студзені 2024 году працягнуў супрацу зь менскім клюбам, склаўшы новае аднагадовае пагадненьне[10].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2019 Найвышэйшая ліга 8 0
Нафтан 2020 Першая ліга 10 3
Менск Найвышэйшая ліга 3 1
Славія 2021 Найвышэйшая ліга 23 4
2022 Найвышэйшая ліга 29 10
Дынама 2023 Найвышэйшая ліга 14 3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]