Глеб Шаўчэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глеб Шаўчэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 лютага 1999 (25 гадоў)
Мазыр, Беларусь
Рост 178 см
Вага 72 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда Масква
Нумар 99
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2020
2021—2023
2023—
Славія Мазыр
Шахцёр Салігорск
Тарпэда Масква
85 (6)
66 (1)
1 (0)
Зборныя
2017—2020
2021—
Беларусь (да 21)
Беларусь
12 (0)
15 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 ліпеня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2022.

Глеб Шаўчэнка (нар. 17 лютага 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца маскавіцкага «Тарпэда».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2015 году пачаў выступаць за дубль мясцовай «Славіі», а ў сэзоне 2016 году стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнага складу. 3 ліпеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць менскага «Дынама» (0:1).

У сакавіку 2017 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[2]. Сэзон 2017 году пачынаў, звычайна выходзячы на замену, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе «Славіі». Пачатак сэзона 2018 году прапусьціў праз траўмы, у чэрвені вярнуўся на поле і неўзабаве стаў гуляць у стартавым складзе. Гулец дамапог мазырчукам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах быў асноўным гульцом палешукоў у Найвышэйшай лізе, стаў часьцей выступаць на пазыцыі абаронцы.

У студзені 2021 году перайшоў да табару салігорскага «Шахцёру»[3], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 году стаў гульцом маскавіцкага «Тарпэда», склаў трохгадоваю ўгоду[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увосень 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 10 лістапада 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на поле ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы на пазыцыі апорнага паўабаронцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў асноўным гульцом моладзевай зборнай.

2 чэрвеня 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2016 Найвышэйшая ліга 2 0
2017 Найвышэйшая ліга 18 0
2018 Першая ліга 19 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]