Глеб Вяжэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Глеб (ваявода смаленскі)»)
Глеб Вяжэвіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XV стагодзьдзе
Памёр XV стагодзьдзе
Род Глябовічы
Бацькі Вяж Капатовіч[d]
Дзеці Юры, Станіслаў, Пётар, Марына

Глеб Вяжэвіч — літоўскі баярын, пачынальнік роду Глябовічаў.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Глеб

Рускае імя Глеб мае паўночнагерманскае (скандынаўскае) паходжаньне.

Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: Глеб Вяжевич.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду, магчыма, сын Міхала Вяжа (Michael alias Waszus), які прывесіў да акту Мельнскага міру пячаць з гербам «Ляліва». Меў брата Івана. Быў у сваяцтве з Манівідамі.

Ажаніўся з Ганнай Мілохнай, дачкой Рачкі Страчэвіча. У шлюбе меў сыноў Юрыя, Станіслава і Пятра, а таксама дачку Марыну (выйшла замуж за Альбэрта Клочку).

У 1433 годзе яго жонка зрабіла ахвяраваньне на царкву ў Суляцічах[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 223.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4