Глускі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Глу́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Глухі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1772—1796 і 1802—1919 гадах існаваў Быхаўскі павет (да 1852 году называўся Старабыхаўскім), у склад якога ўваходзіла Глухаўская воласьць.

9 лютага 1923 году Быхаўскі павет быў скасаваны, тэрыторыя Глускай воласьці перададзена Магілёўскаму павету. 17 ліпеня 1924 году ўтвораны Быхаўскі раён, у складзе якога 20 жніўня 1924 году створаны Глухаўскі сельсавет.

11 красавіка 1960 году сельсавет скасаваны. 15 студзеня 1965 году адноўлены.

5 сьнежня 2011 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Васточнае, Глухі, Забродзьдзе, Званцоўка, Новая Слабодка, Селішча, Сланеўшчына, Студзёнка, Уенск, Ямішча — перададзеныя ў склад Чарнаборскага сельсавету[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]