Глыбокае возера (Перабродзкі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Глыбокае
Панарама возера Глыбокае
Панарама возера Глыбокае
Возера Глыбокае
Краіна Беларусь
Плошча 0,16 км²
Плошча вадазбору 15,8 км²
Максымальная глыбіня 16,1 м
Найбольшая даўжыня 0,74 км
Найбольшая шырыня 0,39 км
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км
Аб’ём вады 0,81 млн м³
Каардынаты 55°35′35″ пн. ш. 27°28′43.7″ у. д. / 55.59306° пн. ш. 27.478806° у. д. / 55.59306; 27.478806Каардынаты: 55°35′35″ пн. ш. 27°28′43.7″ у. д. / 55.59306° пн. ш. 27.478806° у. д. / 55.59306; 27.478806
Глыбокае на мапе Беларусі
Глыбокае
Глыбокае
Глыбокае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Глыбо́кае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Мёраў, каля вёскі Апанасёнкі.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Вята. Плошча возера Глыбокае складае 0,16 км². Найбольшая глыбіня возера — 16,1 м. Даўжыня возера — 0,74 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,95 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,81 млн м³, плошча вадазбору возера — 15,8 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 3 м, распаханыя. На поўдні схілы месцамі знаходзяцца пад хмызьняком. Берагі возера пяшчаныя, нізкія, на паўднёвым усходзе — забалочаныя.

На ўсходзе ў возера ўпадае ручай, на захадзе вадаём злучаны з возерам Сярэднік.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]