Гліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гліны (Эстонія)

Гліна — дробназярністая асадкавая горная парода, пылападобная ў сухім стане, плястычная пры ўвільгатненьні.

Гліна складаецца з аднаго ці некалькіх мінэралаў групы слаістых алюмасілікатаў, можа таксама ўтрымліваць пясчаныя і карбанатныя часьцінкі. Як правіла пародаўтваральным мінэралам у гліне зьяўляецца каалініт, яго склад: 47% (мас) аксіду крэмнія (IV) (SiO2), 39% аксіду алюмінія (Al2О3) і 14% вады (Н20).
Al2O3 і SiO2 ўтвараюць значную частку хімічнага складу глінаўтваральных мінэралаў.
Дыямэтр часьцінак глін менш за 0,005 мм; пароды, якія складаюцца з большых часьцінак, прынята клясыфікавць як лес. Большасьць глін — шэрага колеру, але сустракаюцца гліны белага, чырвонага, жоўтага, бурага, блакітнага, зялёнага і нават чорнага колераў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Глінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў