Гміна Гавезна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гміна Гавезна
Gmina Howiezna
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча
Ваяводзтва 1919: Менская акр.
1919-20: Берасьцейская акр.
1920-21: Наваградзкая акр.
1921-39: Наваградзкае ваяводз.
Павет да 1919: Слуцкі павет
1919-20: Баранавіцкі павет
1920-39: Нясьвіскі павет
Статус вясковая гміна
Цэнтар гміны Гавезна
Афіцыйныя мовы польская
Насельніцтва (1921) 7760 чалавек
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас CET (UTC+1)
Летні час CEST (UTC+2)
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гміна Гаве́зна (па-польску: Gmina Howiezna), радзей — Гавэ́зна[1] (па-польску: Howezna) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 году ў Наваградзкім ваяводзтве (цяпер Беларусь). Сядзіба гміны — мястэчка Гавезна (257 жыхароў у 1921 годзе[2]), таксама вядомае пад назвай Вішнявец.

Першапачаткова гміна належала да Слуцкага павету. 1 жніўня 1919 году гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Баранавіцкага павету пад кіраўніцтвам Грамадзянскай радай усходніх тэрыторыяў[3]. 7 лістапада 1920 была далучана да новаўтворанага Нясьвіскага павету пад кіраўніцтвам Часовага ўпраўленьня прыфрантавых і этапавых тэрыторыяў[4]. 19 лютага 1921 году разам з цэлым паветам была далучана да сфармаванага Наваградзкага ваяводзтва.

1 кастрычніка 1927 году да гміны Гавезна была далучана частка абсягу ліквідаванай Гміны Лісуны[5]. Пасьля вайны абсяг гміны Гавезна ўвайшоў адміністрацыйную структуру СССР.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej - podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom VII - Część I - Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  3. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 172
  4. ^ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 23
  5. ^ Dz. U. z 1927 r. Nr 83, poz. 745