Гомельскае староства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Jauhienij (гутаркі | унёсак) у 15:13, 4 красавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Гомельскае староства — дзяржаўнае ўладаньне ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтар — места Гомель.

Асноўныя падзеі

  • 1535: заснаваньне староства вялікім князем Жыгімонтам Старым як асобнага дзяржаўнага ўтварэньня ў складзе гаспадарскіх Падняпроўскіх воласьцяў.
  • 1560: цэнтар староства, Гомель, атрымаў уласны герб.
  • 1565: увайшло ў склад Рэчацкага павету Менскага ваяводзтва. У гэты час у склад староства, акрамя Гомлю, уваходзілі 32 вёскі пад кіраўніцтвам дзяржаўца. Асобнымі вёскамі валодалі непасрэдна мясцовыя баяры і шляхта. Вёска Пляса належала гомельскай Траецкай царкве, а вёска Сьлепка была падараваная Віленскаму касьцёлу сьв. Станіслава і ўвайшла ў склад ягонага маёнтку Стрэшын.
  • 1640: у Гомельскае староства уваходзіла 40 сёлаў з 202 дамамі. Яно было злучанае дарогай з Рагачовам.
  • 1772: ліквідаванае ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Літаратура