Горвальскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Горвальскі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1927 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Горваль. Плошча 535 км2, насельніцтва 14 761 чалавек (на 1 студзеня 1925 году), 56 населеных пунктаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горвальскі раён быў створаны пасьля другога ўзбуйненьня тэрыторыі БССР у 1926 годзе ў складзе Рэчыцкай акругі. 9 чэрвеня 1927 году ў сувязі зь ліквідацыяй Рэчыцкай акругі перададзены ў Гомельскую акругу.

У склад раёну ўваходзілі 20 сельсаветаў: Балашаўскі, Баpaвікoўскі, Берагаслабадзкі, Васількоўскі, Boсaўскі, Вузнаскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дзюрдзеўскі, Дуброўскі, Затонскі, Маскалёўскі, Рудзецкі (Рудзецка-Алізараўскі), Селішчанскі, Стaсeўскі, Сьведзкі Сьвідэрскі (Сьвідэрска-Мілаградглыбаўскі), Сьвятоўскі, Чарнейкаўскі, Шупейкаўскі.

4 жніўня 1927 году раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя была перададзеная Рэчыцкаму раёну.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]