Горынь (гурт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Горынь
Інфармацыя
Гадыз 2008
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская
Зьвязаныя праектыСтудэнцкае этнаграфічнае таварыства
УдзельнікіНаста Глушко
Галіна Друк
Тацяна Лук’янава
Аўгіньня Сухаверхава
Натальля Ярмалінская
Былыя ўдзельнікіЮлія Літвінава
Ганна Якуш
https://www.facebook.com/pages/Goryń-Горынь/152244274982736?sk=timeline

«Го́рынь» — беларускі сьпеўны гурт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт «вырас» у 2008 годзе з агульных сьпеўных заняткаў пры РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». Рэпэртуар гурта папаўняецца падчас этнаграфічных экспэдыцыяў (іх Таварыства са дня свайго заснаваньня зладзіла ўжо больш за 20).[1] Вандруючы па Беларусі дзяўчаты імкнуцца вывучаць сьпеўную традыцыю напасрэдна ад яе носьбітаў. Таму і ў выкананьні прытрымліваюцца прынцыпу сьпяваць без апрацовак, зьберагаючы асаблівасьці мовы, імкнуцца найбольш дакладна пераняць манеру сьпеву пэўнага рэгіёну. Рэпэртуар гурта складаюць песьні з розных рэгіёнаў Беларусі: Палесься, цэнтральнай і паўночнай Беларусі… Адраджаючы старажытныя сьвяты, вывучаючы спрадвечныя рамёствы — сьпявачкі спрабуюць па-свойму вырашыць праблему пераемнасьці й існаваньня традыцыйнай культуры ў гарадзкім асяродку.[2]

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Горыньню» на тэрыторыі Беларусі звалі чырвоныя баваўняныя ніткі для вышываньня якія прадавалі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя па беларускіх вёсках цыганы і габрэі. Назва нітак паходзіць ад нямецкага слова «garn», што значыць «пража».[1]

« «Горынь, гарына, горынка» — так называюць на Беларусі адмысловыя чырвоныя ніткі для вышыўкі. Як чырвоны колер стаў сымбалічным для нацыянальнага строю — так і любоў да народнай песьні чырвонай ніткаю праходзіць праз усё нашае жыцьцё.[2] »

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Да падай, Божа, ключы… (2012)

Да падай, Божа, ключы…[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да падай, Божа, ключы… 2012

Песьні веснавога цыклу. Распачынае альбом стрэчанская песьня. Ёсьць таксама гукальныя, велікодныя, русальныя, юраўскія ды проста сьпевы, прымеркаваныя да вясны.[3]

Зьмест

  1. На моры вутка купалася (стрэчаньская) (в. Баранава, Старадароскі раён)
  2. Сам Бог піва варыць (веснавая) (ад перасяленцаў Магілёўскай губэрні ў Сыбіры)
  3. Ой, і хто з-за ворот клічэ (веснавая) (в. Чэрнічы, Жыткавіцкі раён)
  4. Волотар (велікодная) (Пінскі раён)
  5. Чый то двор на пагурачку (велікодная) (в. Галаны, Талачынскі раён)
  6. За новаю сьвятліцаю (веснавая) (в. Канчаны, Верхнядзьвінскі раён)
  7. Шось у лесе гукае (веснавая) (в. Казлы, Ельскі раён)
  8. Цераз гай зеляненькі (веснавая) (Магілёўскі раён)
  9. Загадка
  10. Я скакала-плясала (веснавая) (в. Стаўбун, Веткаўскі раён)
  11. Йшла Юрова маці мастамі (юраўская) (в. Глінная Слабада, Рэчыцкі раён)
  12. Да мы Юр’я пачынаем (юраўская) (в. Феліксава, Лідзкі раён)
  13. На вуліцы, на шырокай (юраўская) (в. Феліксава, Лідзкі раён)
  14. Правяду русалачку я да бору (русальная) (в. Палічын, Любанскі раён)
  15. Як пайду я маладзюсенька (траецкая) (в. Канчаны, Верхнядзьвінскі раён)

Удзельніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзел у фэстах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2011

  • Цукеркавы фэст (Івянец, Беларусь)

2013

  • Гуканьне вясны (Вязынка, Беларусь)
  • Багач (Вязынка, Беларусь)
  • VIII Міжнародны фальклёрны фэстываль «Пакроўскія званы» (Вільня, Летува)

2014

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]