Грамадзянскі рух Народная Самаабарона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грамадзянскі рух Народная Самаабарона
Лідэр партыі Юры Луцэнка
Дата заснаваньня 2007
Саюзьнікі і блёкі Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона
Ідэалёгія сацыялізм
Колькасьць дэпутатаў
· Вярхоўная Рада 17
Афіцыйны сайт nso.org.ua

Грамадзкі рух Народная Самаабарона (па-ўкраінску: Громадянський рух «Народна Самооборона») — блёк партыяў, які ўвайшоў у склад блёку «Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона» на датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны. Удзельнікамі блёку зьяўляюцца Эўрапейская партыя Ўкраіны і партыя Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз.

Вынікі на выбарах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе блёку «Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона» рух здолеў прайсьці ў Вярхоўную Раду Ўкраіны. «Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона» атрымала 3 301 282 галасы выбарцаў, або 14,15% (трэцяе месца)[1]. У Вярхоўнай Радзе блёк «Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона» мае 72 мандаты, зь іх 17 мае рух «Народная Самаабарона».

Дзейнасьць у Вярхоўнай Радзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блёк, у складзе блёку «Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона» ўвайшоў у кааліцыю з Блёкам Юліі Цімашэнкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]