Грамадзянскі сэктар Эўрамайдану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грамадзя́нскі сэ́ктар Эўрамайда́ну (па-ўкраінску: Громадський сектор Євромайдану) — суполка актывістаў Эўрамайдану. Асноўным прынцыпам арганізацыі ёсьць неґвалтоўны супраціў. Актывісты аб’ядналіся пасьля сілавога разгону студэнтаў 30 лістапада 2013 року, стварыўшы на тэрыторыі Міхайлаўскага манастыра пункт дапамогі. Штаб-кватэры ГСЭ дзейнічаюць у Кіеве, Львове, Харкаве.