Грамафонная іголка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грамафонная іголка

Грамафонная іголка, іголка гуказдымальніка — іголка, з дапамогай якой прайграваецца гук з грамафонных кружэлак.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памеры іголкі для прайграваньня зь любых доўгайграючых (мона, стэрэа або квадра) кружэлак аднолькавыя: радыюс закругленьня канічнай часткі іголкі 18 ± 5 мкм, дыяметр іголкі 0,35 мм. Для лепшага абмінаньня зьвілін канаўкі іголкай і больш поўнай адпаведнасьці ваганьняў іголкі ваганьням разца пры запісе пачынаюць ужываць іголкі з эліптычным перасекам (вялікая вось эліпса арыентавана папярок канаўкі грамкружэлкі).

Іголка мацуецца ў іголкатрымальніке, памеры і форма якога вызначаюцца канструкцыяй галоўкі гуказдымальніка. Матэрыялы іголкі - алмаз або сапфір, тэрмін службы іголкі каля 500 гадзін; калі крышталічная рашотка дыямента арыентавана ўздоўж восі іголкі (як напрыклад, у галоўцы гуказдымальніка ГЗМ 043), тэрмін службы даходзіць да 1000 гадзін. Так як тэрмін службы іголкі значна менш тэрміну службы галоўцы гуказдымальніка, канструкцыя большасьці галовак дазваляе замену іголкі разам зь іголкатрымальнікам.

Дзеля захаваньня іголкі яе трэба засьцерагаць ад удараў, недапушчальна спрабаваць прайграваць старыя шэллачныя кружэлкі, так як пры ўдарах аб часьціцы напаўняльніка (шыфер) іголка можа раскрышыцца. Неабходна своечасова замяняць зношаныя або пашкоджаныя іголкі, так як выкарыстаньне такіх іголак прыводзіць да рэзкага пагаршэньня якасьці гукаўзнаўленьня і немінучага пашкоджаньня грамкружэлак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Краткая энциклопедия домашнего хозяйства (КЭДХ) 1994.