Грант Голт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грант Голт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 красавіка 1981(1981-04-12)[1][2][3] (42 гады)
Рост 183 см
Вага 94 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998
1998—2001
1999—2000
2001
2001—2003
2003—2004
2004—2006
2006—2008
2008
2008—2009
2009—2013
2013—2016
2014
2014
2015—2016
2016
2016—2017
2017
2017—2018
2019—2020
Ўокінгтан
Галіфакс Таўн
Бараў (арэнда)
Сэнканг Марын
Бараў
Шэфілд Ўэнздэй
Рочдэйл
Нотынггэм Форэст
Блэкпул (арэнда)
Шрусбэры Таўн
Норыдж Сіці
Ўіган Атлетык
Астан Віла (арэнда)
Гадэрсьфілд Таўн (арэнда)
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз (арэнда)
Рочдэйл
Гібэрніян
Кінгс Лін Таўн
Бараў
Роксгэм

6 (0)
10 (4)
17 (12)
59 (31)
24 (3)
61 (31)
97 (21)
4 (0)
46 (20)
154 (68)
20 (2)
10 (1)
15 (2)
4 (0)
14 (2)
31 (5)
3 (1)
24 (0)
3 (2)

Грант Голт (па-ангельску: Grant Holt; нарадзіўся 12 красавіка 1981 году, Карлайл, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік. Выступаў за шэраг паўпрафэсійных і прафэсійных клюбаў, у тым ліку за «Нотынггэм Форэст», за які правёў каля 100 матчаў. У 2009 годзе перайшоў у «Норыдж Сіці». У сэзоне 2009—2010 гадоў быў абраны найлепшым гульцом сэзону ў клюбе, забіўшы 30 галоў у 44 матчах[4]. У сэзоне 2010—2011 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам «Норыджу» й дапамог клюбу прасунуцца ў Прэм’ер-лігу.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку кар’еры выступаў за ангельскія клюбы «Ўокінгтан», «Галіфакс Таўн», «Бараў», а таксама за сынгапурскі «Сэнканг Марын». У 2003 годзе перайшоў у «Шэфілд Ўэнздэй», за які правёў 30 матчаў, у палове зь якіх выходзіў на на замену, і забіў толькі чатыры галы. Праз год ён перайшоў у «Рочдэйл», за які выступаў два сэзоны, згуляўшы 83 матчы й забіўшы 42 галы. Ягоныя выступы прыцягнулі ўвагу шэрагу клюбаў, і ў студзені 2006 году ён перайшоў у «Нотынггэм Форэст» за 300 тысячаў фунтаў стэрлінгаў[5].

«Норыдж Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 ліпеня 2009 году Голт перайшоў у «Норыдж Сіці», сума трансфэру склала, паводле некаторых дадзеных, 400 тысячаў фунтаў[6]. Голт падпісаў з «канаркамі» трохгадовы кантракт з магчымасьцю ягонаа падаўжэньня яшчэ на год.

Дэбют Голта за «Норыдж» адбыўся 8 жніўня 2009 году ў матчы супраць «Калчэстэра Юнайтэд», у якім «канаркі» былі разгромленыя зь лікам 7:1[7]. 11 жніўня Голт забіў свой першы гол за клюб у матчы супраць «Ёвіл Таўн» у першым раўндзе Кубка Футбольнай лігі, у якім у выніку зрабіў хет-трык[8]. 22 жніўня 2009 году забіў свой першы гол у лізе за «канарак» ў матчы супраць «Ўікам Ўандэрэрз». Пачынаючы з гэтага матчу, новы трэнэр «Норыджа» Пол Ламбэрт прызначыў Голта капітанам каманды. У кастрычніку 2009 году быў прызнаны «гульцом месяца» ў Першай Футбольнай лізе, калі ён забіў пяць галоў у пяці матчах. 26 сьнежня ў матчы супраць «Мілўолу» ён забіў свой 20-й гол у сэзоне[9]. Сэзон 2009—2010 гадоў Голт скончыў з 30 галамі ў 44 матчах ва ўсіх турнірах, атрымаўшы прыз лепшаму гульцу клюбу ў сэзоне.

Голт быў намінаваны на званьне найлепшага гульца Чэмпіянату Футбольнай лігі сэзона 2010—2011 гадоў, але ўзнагарода ў выніку дасталася Адэлю Таарабту[10]. У гэтым сэзоне ён ізноў быў прызнаны найлепшым гульцом «Норыдж Сіці».

«Ўіган Атлетык»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 ліпеня 2013 году Голт далучыўся да «Ўіган Атлетык», склаўшы з клюбам трохгадовы кантракт за неназваную суму. Трансфэр, як мяркуецца, склаў 2 млн фунтаў стэрлінгаў[11]. У сваім дэбютным матчы 3 жніўня ён адразу забіў гол, гуляючы супраць «Барнсьлі». Гульня скончылася зь лікам 4:0 на карысьць «латэкс».

«Астан Віла»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 студзеня 2014 году Голт далучыўся да клюбу «Астан Віла» на правах арэнды да канца сэзону 2013—2014 гадоў[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Grant Holt // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Grant Holt // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Grant Holt // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  4. ^ Leading Scorers. Football365.com
  5. ^ Forest snap up Dale striker Holt. BBC Sport
  6. ^ Norwich Sign Holt from Shrewsbury. BBC Sport
  7. ^ Norwich 1–7 Colchester. BBC Sport
  8. ^ Yeovil 0–4 Norwich. BBC
  9. ^ Norwich 2–0 Millwall. millwallfc.co.uk
  10. ^ Final shortlists revealed. The Football League
  11. ^ "Grant Holt: Wigan Athletic sign Norwich striker on three-year deal". BBC Sport.
  12. ^ Holt hoping to boost Villa after completing loan move. Aston Villa FC.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]