Граніцы Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам ChuispastonBot (гутаркі | унёсак) у 04:17, 24 сакавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь — лінія і праходная па гэтай лініі вэртыкальная паверхня, якая вызначае межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — сушы, водаў, нетраў і паветранай прасторы[1].

Межы

Мяжа Беларусі
Краіна Працягласьць, км
Сьцяг Латвіі Латвія 172,912
Сьцяг Летувы Летува 678,819
Сьцяг Польшчы Польшча 398,624
Сьцяг Расеі Расея 1283
Сьцяг Украіны Украіна 1084

Найбольшую працягласьць мае мяжа з Расеяй (1 283 км), найменшую — з Латвіяй (172,912 км)[2].

На беларуска-летувіскай мяжы ўсталявана 1 957 пагранічных слупоў, на беларуска-латвійскай — 417, на беларуска-польскай — 667[3].

Спрэчныя дзялянкі

Украіна

На сёньняшні дзень дзяржаўная мяжа рэгулюецца Дамоваю паміж Беларусьсю і Ўкраінаю аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве ад 17 чэрвеня 1995. Дамова аб Дзяржаўнай мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінаю ад 12 траўня 1997 у той самы год была ратыфікаваная Вярхоўнай Радаю Ўкраіны, аднак да сёньня не ратыфікаваная Нацыянальным Сходам РБ[4].

Пытаньне ратыфікацыі Дамовы будзе разглядацца на вясновай сэсіі Нацыянальнага Сходу, якая пачне працу 2 красавіка 2010 году[5][6]. Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігара Рачкоўскага, працягласьць працы па дэмаркацыі мяжы можа працягвацца да 10 год і патрабуе Br51 млрд[7].

Летува

На пачатку 1990-х паміж Беларусьсю і Летувой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасьць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛетССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы [8]. Толькі ўвосень 1994 беларускі бок, які раней патрабаваў ад Летувы грашовую кампэнсацыю за выкарыстаньне станцыі, перадаў яе Летуве бязвыплатна.

Дакумэнты

Крыніцы

  1. ^ Артыкул 1 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» // Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь. 1992. № 31. Ст. 509; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 1999 г., № 4, ст. 89.
  2. ^ Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь
  3. ^ Прохождение государственной границы Республики Беларусь и ее обозначение
  4. ^ Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь
  5. ^ Депутаты рассмотрят договор о белорусско-украинской границе // Interfax, 5.01.2010
  6. ^ Вопрос по ратификации Договора о белорусско-украинской границе может быть решен в ближайшее время — посол Украины // Interfax, 04.11.2009
  7. ^ Кацярына Нячаева (19 студзеня 2010) Для дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай граніцы спатрэбіцца да дзесяці гадоў - І.Рачкоўскі. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 14 верасьня 2010 г.
  8. ^ Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.

Вонкавыя спасылкі