Графская вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Графская вайна (па-дацку: Grevens Fejde) — міжусобная вайна за трон Даніі ў 15341536 гадох, якая пераплялася з ахапіўшым Данію ў 1530-х гадох народным рухам і ускладнілася умяшаньнем Любэка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сьмерці дацкага караля Фрэдэрыка I у 1533 годзе ўлада ў краіне захапіла шляхецкая алігархія на чале са спадчыньнікам пасаду Шлезьвіг-Гальштайнскім герцагам Крыстыянам. У той жа час разгарнулася паўстаньне сялянаў і местаў, якое праходзіла пад лёзунгамі Рэфармацыі. У Графскай звадзе мяшчане й сяляне выступалі за вяртаньне скінутага ў 1523 годзе ў выніку арыстакратычнай змовы караля Крыстыяна II. У ліку выступалых на баку Крыстыяна II былі й шляхцічы, як то графы Ёган фон Гоя й Крыстафэр Альдэнбурскі.

Бургамістры Капэнгагена й Мальмё ўступілі ў зьвяз з бургамістрам Любэка Юргенам Вуленвэфэрам, які прыйшоў да ўлады ў Любэку ў выніку перавароту. У чэрвені 1534 году войскі Крыстафэра Альдэнбурскага, які выступаў як намесьнік Крыстыяна II, набраў на грошы Любэка войска й высадзіўся ў Даніі на любэскіх караблях і разам зь мяшчанамі й сялянамі, заняў Зэляндыю й Сконэ.

Тым часам дацкае шляхецтва й духавенства абрала каралём герцага Крыстыяна, пад імем Крыстыяна III. У студзені 1535 году швэдзкі кароль Густаў Ваза, хаўрусьнік Крыстыяна III і праціўнік Любэка, нанёс прыхільнікам Крыстыяна II паразу пры Гэльсынгборгу, у чэрвені 1535 году дацкія каралеўскія войскі пад камандаваньнем Ёгана Рантцаў атрымалі перамогу пры Экснэб’ерзе на востраве Фюн, у ходзе вайны таксама пацярпеў шэраг паразаў любэскі флёт.

У Любэку тым часам адбылося падзеньне рэжыму Вуленвэфэра. Жыхары абложаных каралеўскімі войскамі Капэнгагена й Мальмё супраціўляліся да 1536 году. Падавіўшы паўстаньне, Крыстыян III правёў ў Даніі ў 1536 годзе Рэфармацыю.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Форстен Г. В. «Борьба из-за господства на Балтийском море в ХV-XVI столетиях», СПБ 1884
  • Aktstykker til Nordens Historie i grevefeidens, Udgivne… Odense 1852
  • Paludan-Müller «Grevens Feide», tid.1-2, Kobenhavn 1853-54
  • Waitz L. «Lübeck unter Jürgen Wullenwever und die europäische Politik», Bd.1-3, Berlin 1855-56.