Графская пушча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Графская пушча — лясны масіў, што пачынаецца за 12 км на паўночны ўсход ад мястэчка Карэлічы Гарадзенскай вобласьці, на поўдні прымыкае да Налібоцкіх лясоў. Плошча каля 3,2 тыс. га.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф зьлёгку хвалісты з градава-ўзгорыстымі і западзіннымі формамі.

Гідрагарфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёва-заходняя частка пушчы прымыкае да ракі Нёману, паўночная да ракі Чорнай.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвойнікі верасовыя, імшыстыя, чарнічныя, багуновыя й сфагнавыя; ельнікі кісьлічныя, імшыстыя й чарнічныя; бярэзьнікі асотавыя, чарнічныя й мшыстыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мінулым Графская пушча была ўласнасьцю Радзівілаў, месцам графскага паляваньня (адсюль пайшла назва).

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляндшафт прыдатны для турызму і адпачынку.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.