Графіня Косэль (тэлесэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Графіня Косэль
Hrabina Cosel
Жанр гістарычны фільм
Заснаваны на Графіня Косэль
Сцэнарыст Зьдзіслаў Скаўронскі
Рэжысэр Ежы Антчак
У ролях Ядвіга Бараньска
Марыюш Дмахоўскі
Кампазытар Вальдэмар Казанэцкі
Краіна Польшча Польшча
Колькасьць сэрыяў 3
Мова Польская
Вытворчасьць
Апэратар Багуслаў Лямбах
Ян Янчэўскі
Мантаж Яніна Нядзьвецка
Вытворчасьць «Ілюзыён»
Даўжыня сэрыі 144 хвіліна
Трансьляцыя
На экранах 5 красавіка 1969
Спасылкі
Старонка на IMDb

«Графі́ня Ко́сэль» (па-польску: Hrabina Cosel) — польскі гістарычны тэлесэрыял рэжысэра Ежы Антчака, сфільмаваны адначасна з аднайменным фільмам на студыі «Ілюзыён» па матывах аднайменнага раману Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага.

Як і фільм, тэлесэрыял быў сфільмаваны на каляровым нэгатыве Kodak Eastman 35 мм. Тым ня меней, з прычыны тэхнічных абмежаваньняў і высокіх коштаў Польская тэлевізыя да 2007 року паказвала чорна-белую вэрсію. Толькі ў красавіку-траўні 2007 на канале TVP Kultura была паказаная каляровая вэрсія сэрыялу, створаная на аснове нэгатыву, які захоўваўся ў архіве Нацыянальнай фільматэкі ў Лодзі.

Назвы сэрыяў:

  1. «Камарыльля»
  2. «Улада»
  3. «Упадак»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]