Графіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Графіт

Графітмінэрал, які належыць да самародных элемэнтаў. Найбольш пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары мадыфікацыя вугляроду. Характэрна слаістая структура, афарбоўка цёмна-шэрая і чорная, мэталічны бляск. Цьвёрдасьць 1—2, шчыльнасьць 2,2 г/см³. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, электраправодны, хімічна ўстойлівы.

Карысны выкапень. Трапляецца ў магматычных і мэтамарфічных пародах. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам — награваньнем антрацыту бяз доступу паветра.

Радовішчы графіту маюць Расея, Украіна, ЗША і іншыя. На Беларусі вядомы рудапраяўленьні графіту ў крышталічным падмурку.

Графіт выкрыстоўваецца ў ліцейнай справе, ядзернай тэхніцы, пры вытворчасці электродаў, алоўкаў, лугавых акумулятараў, элемэнтаў сілкаваньня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Графітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў