Грод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раньнефэадальны заходнеславянскі грод Біскупін у Польшчы

Грод (або горад у раньнефэадальны час) — умацаванае паселішча ва Ўсходняй Эўропе часу раньняга фэадалізму. Паходзіць ад слова «гарадзіць», што значыць умацоўваць драўлянымі сьценамі, парканам ці тынам.

У VІІІ—ІХ стагодзьдзях побач зь вясковымі ва Ўсходняй Эўропе пачалі паўставаць першыя ўмацаваныя паселішчы — гроды, якія выконвалі адміністрацыйную, вайсковую і рэлігійную функцыі. Азначэньне грод, роднаснае і характэрнае для ўсіх усходне- і заходнеславянскіх моваў. Па сваіх ваенных і адміністратыўных функцыях яно набліжаецца да замка, аднак у дасярэднявечны пэрыяд ня мог зьяўляцца прыватнай уласнасьцю і ў дафэадальным грамадзтве займаў іншае месца, чым замак.

Ва ўсходнеславянскіх мовах галоўнай характэрнай рысай гроду быў яго абарончы характар у адрозьненьне ад неўмацаваных сяла ці весі. Таму гродам называлі любое ўмацаванае месца, як горад у сацыяльна-эканамічным значэньні гэтага слова так і менавіта крэпасьць, фэадальны замак ці ўмацаваную сядзібу фэадала. Словам грод называлі да ХVІІ ст. нават самі сьцены.

У далейшым ва ўсходніх славянаў сам панятак грод ці горад прыняў значэньне рамесна-гандлёвае горад-места, у той час як, прыкладам, у чэхаў, гродамі сталі называць замкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]