Гродна (аэрапорт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Запыт «Горадня (аэрапорт)» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Горадня (неадназначнасьць)».

Аэрапорт Гродна (ICAO: UMMG) разьмешчаны ў 18 км на паўднёвы ўсход ад Горадні каля вёскі Абухава.

Aэpапopт эксплюатуецца з 1984 году, мае адну УПП даўжынёй 2560 мэтраў і шырынёй 42 мэтры, здольную прымаць паветраныя судны тыпу Іл-76, Ту-154 і ніжэй клясай. Абмежаваньне максымальнай узьлётнай вагі — 200 тон.

Aэpапopт дапушчаны да забесьпячэньня міжнародных палётаў з 1993 году, для чаго мае службы мытнага, памежнага й санітарнага кантролю, сетку мытных і камэрцыйных складаў і ўмовы для апрацоўкі, захоўваньня і адпраўкі грузаў паветраным, аўтамабільным ці чыгуначным транспартам.

Аэрапорт працуе з 6:00 да 18:00, а па запыце — круглыя суткі. Праз аэрапорт праходзяць міжнародныя паветраныя трасы, якія зьвязваюць Паўночную і Заходнюю Эўропу з краінамі Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Аэрапорт забясьпечвае транзытнае абслугоўваньне, дазапраўку паветраных суднаў, адпачынак экіпажаў.