Грозны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грозны
па-расейску: Грозный'
Герб Грознага Сьцяг Грознага
Першыя згадкі: 1818
Горад з: 1869
Былыя назвы: 1818—1869 — Грозная, ад 1869 — Грозны
Мэр: Іслам Кадыраў [1]
Плошча: 324,16 км²
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

277 414
855,8
Тэлефонны код: 8712
Паштовы індэкс: 364000-364099
Геаграфічныя каардынаты: 43°19′ пн. ш. 45°42′ у. д. / 43.317° пн. ш. 45.7° у. д. / 43.317; 45.7Каардынаты: 43°19′ пн. ш. 45°42′ у. д. / 43.317° пн. ш. 45.7° у. д. / 43.317; 45.7
Грозны на мапе Расеі
Грозны
Грозны
Грозны
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.groz-mer.ru/

Грозны (па-расейску: Грозный) (чачэнская назва места — Соьлжа-ГӀала — ад ракі Сунжа (Соьлжа) + гӀала «места», што азначае места на Сунжы) — места на Паўночным Каўказе, на поўдні Расеі, сталіца Чачэніі, цэнтар Грозьненскага раёну. Места разьмешчанае на абодвух берагах ракі Сунжа, прытока Цераку.

Мячэт «Сэрца Чачэніі».

Адно з найбуйных местаў Паўночнага Каўказу. Другое месца паводле плошчы й трэцяе паводле насельніцтва.

Насельніцтва — 277 тыс. чалавек (на 2013 год), што складае 21 % насельніцтва рэспублікі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва места па-расейску:

  • 18181869 — фартэцыя Грозная[2]
  • ад 1869 — места Грозны

На чачэнскай мове :

  • Соьлж-ГІала — літаральна «места Сунжы».

У 1998—1999 гг. адміністрацыя непрызнанай Чачэнскае Рэспублікі Ічкерыя, якая кантралявала места, перайменавала Грозны ў Джахар-ГІала (места Джахара) ў гонар лідэра рэспублікі Джахара Дудаева.

У 2000 годзе галава Чачэніі Ахмат Кадыраў, калі пачаліся размовы пра перанос сталіцы ў менш разбураны вайной Гудармес, заявіў, што сталіцай Чачэніі застанецца Грозны.

У 2005 годзе чачэнскі парлямэнт прапанаваў перайменаваць места ў Ахмадкала (Ахмад-Кала) ў гонар загінулага прэзыдэнта Ахмад-Хаджы Кадырава. Прапанова была адхіленая Рамзанам Кадыравым.[3][4]

Фізыка-геаграфічная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат Грознага лагодна-кантынэнтальны зь мягкай зімой і сьпякотным ды працяглым летам. Грозны не абаронены ад паўночных халодных вятроў, і таму, ў адрозьненьне ад чарнаморскага ўзьбярэжжа Краснадарскага края, зіма ў месьце значна халаднейшая. Часам магчымыя моцныя маразы (-20 °C і ніжэй).

Лета ў Грозным сьпякотнае й доўгае, сьпёка часам дасягае +35 °C у ценю. Ападкі ўлетку нерэгулярныя й вар’іруюцца ад месяца да месяца.

Адміністратыўны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Заводзкі раён — 66 043 чал.
  • Ленінскі раён — 82 665 чал.
  • Акцябрскі раён — 67 863 чал.
  • Старапрамыслоўскі раён — 60 843

Кожны з раёнаў падзяляецца на 5 тэрытарыяльна-адміністратыўных акругаў (ТАА). Усяго ў Грозным 20 ТАА.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]