Грунвальдзкае поле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік у гонар перамогі пад Грунвальдам
Прыкладна так выглядала поле бітвы ў пачатку XV стагодзьдзя

Грунвальдзкае поле – абшар на адлегласьці 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Грунвальд, паміж Стэнбаркам, Ладвіговам і Ульновам (Польшча), дзе адбылася Грунвальдзкая бітва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 ліпеня 1410 року аб’яднаныя войскі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага атрымалі перамогу над крыжацкім войскам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгенам. Грунвальдзкая бітва сталася адной з найвялікшых бітваў сярэднявечча і ў канчатковым выніку прывяла да заняпаду Ордэну.

Помнік Грунвальдзкай перамогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 550-й гадавіны бітвы на Грунвальдзкім полі быў усталяваны помнік, які складаецца з трох частак:

  • гранітавага абэліску,
  • адзінаццаці 30-мэтровых мачтаў, што сымбалізуюць штандары польскіх і літоўска-рускіх харугваў,
  • амфітэатру з памяшканьнямі музэю Грунвальдзкай бітвы, кіназалі і выкладзенай з каляровых каменьняў мапы, на якой паказаная расстаноўка войскаў перад бітвай.

Таксама на полі бітвы знаходзяцца:

  • руіны капліцы,
  • Курган Ягайлы,
  • рэшткі кракаўскага помніку ў гонар бітвы, разбуранага гітлераўцамі ў 1939 року

Сьвяткаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шторок у ліпені трываюць дні Грунвальду, арганізоўваныя гмінай Грунвальд, «Зьвязам польскага харцарства», узброенымі сіламі і рыцарскімі клюбамі. У выкананьні рыцарскіх брацтваў з Польшчы і іншых краінаў ля помніку Грунвальдзкай перамогі ладзіцца рэканструкцыя бойкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грунвальдзкае полесховішча мультымэдыйных матэрыялаў