Грынўіч (Лёндан)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Грынвіч (Лёндан)»)

Грынвіч (па-ангельску: Greenwich) — «марская брама» Лёндану, гістарычныя прадмесьці, а цяпер — бора (адміністрацыйны раён) Лёндану на паўднёвым усходзе брытанскай сталіцы, на правым беразе Тэмзы, здаўна цесна зьвязаны з Брытанскім флётам.

Грынвіч знакаміты тым, што зьяўляецца нулявым пунктам адліку даўгаты і гадзінных паясоў зямнога шару. Нулявы мэрыдыян гістарычна зьвязаны з Грынвіцкай абсэрваторыяй.

Тапонім Grenewic, або Grenevic мае саксонскае паходжаньне, і літаральна значыць «зялёная вёска».

У 1997 годзе набярэжная частка Грынвіча ў складзе Грынвіцкага шпіталю і Грынвіцкага парку з Кўінс-гаўс увайшла ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]