Грынь Івановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шрыфт друкарні Мамонічаў

Грынь Івановічбеларускі друкар і гравёр 16 стагодзьдзя.

Нарадзіўся ў мястэчку Заблудаў Гарадзенскага павету. Быў вучнем кнігадрукара Івана Фёдарава ў Заблудаўскай друкарні. Пазьней у 1577—1579 гадах вучыўся ў майстра Лаўрэнцыя Філіповіча. Пасьля навучаньня рабіў шрыфты і аздобы для выданьняў Фёдарава ў Львове і Астрогу. У 1582 годзе зрабіў шрыфт для друкарні Мамонічаў у Вільні. У 1583 годзе вярнуўся ў Львоў, дзе падпісаў дагавор зь Фёдаравым на выраб новых шрыфтоў. Пасьля сьмерці Фёдарава ў 1583 годзе зьвесткі пра Івановіча адсутнічаюць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]