Грэбень (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэбень
трансьліт. Hrebień
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Навапольскі
Насельніцтва: 62 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222851
СААТА: 6244840021
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′8″ пн. ш. 27°39′4″ у. д. / 53.60222° пн. ш. 27.65111° у. д. / 53.60222; 27.65111Каардынаты: 53°36′8″ пн. ш. 27°39′4″ у. д. / 53.60222° пн. ш. 27.65111° у. д. / 53.60222; 27.65111
Грэбень на мапе Беларусі ±
Грэбень
Грэбень
Грэбень
Грэбень
Грэбень
Грэбень
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Грэ́бень[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск (лінія МенскАсіпавічы).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пісьмовых крыніцах Грэбень упершыню ўпамінаецца ў XVI ст. Пад 1567 годам ён значыцца як сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць.

У 1743 годзе ў Грэбні збудавалі царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Грэбень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. На 1800 год ў вёсцы было 30 двароў, дзейнічала царква Раства Багародзіцы, працавалі карчма, вадзяны млын і сукнавальня[3].

У 1839 годзе на сродкі зямянкі А. Лыкавай у Грэбні збудавалі новую драўляную царкву. У 1858 годзе існавалі аднайменныя сяло і маёнтак у Дудзіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, прыватная ўласнасьць. У 1861 годзе ў Грэбні адкрылася народная вучэльня. У канцы XIX ст. у сяле было 60 двароў, дзейнічала царква, працавалі хлебазапасны магазын, млын і шынок; у маёнтку было 2 двары[3].

У пачатку XX ст. у Грэбні было 54 двары. Зь лютага да сьнежня 1918 году сяло займалі войскі кайзэраўскай Нямеччыны, з жніўня 1919 да ліпеня 1920 году — войскі Польшчы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Грэбень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Да пачатку 1920 году тут утварылася школа 1-й ступені. У 1930 годзе савецкія ўлады стварылі калгас «Сьвітаньне», існавалі кузьня, стальмашня, рымарня. У 1938 годзе Грэбень атрымаў статус вёскі.

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году Грэбень знаходзіўся пад акупацый нацысцкай Нямеччынай. У 1980-я гады ён быў у саўгасе «Навапольскі».

На 2002 год у Грэбні быў 41 двор,. У 2010 годзе ў вёсцы 33 гаспадаркі, 60 жыхароў. У 2013 годзе — на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 209 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 153 чал.; 1897 год — 375 чал. у сяле Грэбні і 43 чал. у маёнтку Грэбні
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 349 чал. у сяле Грэбні і 104 чал. у маёнтку Грэбні; 1917 год — 202 чал. у сяле Грэбні і 104 чал. у маёнтку Грэбні; 1960 год — 296 чал.; 1999 год — 109 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 74 чал.; 2010 год — 62 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтар гаспадаркі «Навапольскі», працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, вэтэрынарны ўчастак, майстэрні рамонту сельска-гаспадарчай тэхнікі, пошта.

Турыстычныя інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капліца, 1909 г.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На паўночна-ўсходняй ускраіне Грэбня, ува ўрочышчы Курганах, побач з балотам месьціцца археалягічны помнік — курганны могільнік[3].

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца
  • Царква Сьвятога Міхаіла Арханёла
  • Сядзіба (канец XVIII ст.)[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дзяржкартгеацэнтар (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 379.
  3. ^ а б в г Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 4. — Менск, 2013. С. 132—133.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Грэбень, Radzima.org

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэбень (Менская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў