Грэск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Грэск
Першыя згадкі: 1409
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Грэскі
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва: 2004
Колькасьць двароў: 793
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223641
Геаграфічныя каардынаты: 53°10′8″ пн. ш. 27°29′31″ у. д. / 53.16889° пн. ш. 27.49194° у. д. / 53.16889; 27.49194Каардынаты: 53°10′8″ пн. ш. 27°29′31″ у. д. / 53.16889° пн. ш. 27.49194° у. д. / 53.16889; 27.49194
Грэск на мапе Беларусі
Грэск
Грэск
Грэск

Грэск — колішняе мястэчка, цяпер вёска ў Слуцкім раёне Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Грэскага сельсавету. У вёсцы пражываюць 2004 чалавекі, налічваецца 793 двары.

Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад места Слуцку, за 20 км ад чыгуначнае станцыі Слуцак, за 90 км ад Менску.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць меркаваньні, што ў аснове назвы Грэска ляжыць тое самае слова, што і ў назве гідроніма Арэса. Таксама ёсьць думкі, што назва Грэска ёсьць адным са сьлядоў Грэнскае культуры на Беларусі [1].

Варыянты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2-м выданьні мапы Вялікага Княства Літоўскага (Амстэрдам, 1613) можна пабачыць назву Hresko [2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытныя часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На месцы Грэска ў VI ст. да н. э. — VII ст. н. э. існавала ўмацаванае валамі і равамі гарадзiшча пэрыяду раньняга жалезнага веку [3]. Яно знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на правым беразе р. Сава, ва ўрочышчы Замак. Мае статус гісторыка-культурнае каштоўнасьці [4]. У часе архэалягічных раскопкаў тут былі знойдзеныя пласты, у якіх былі прадметы розных эпох: жалезнага века, старажытнае Русі, а таксама XIV—XVII стст.

У кар'еры Гаёк ля Греску былі знойдзеныя скамянелыя рэшткі жывых арганізмаў, узрост якіх больш за 400 мільёнаў рокаў, што стала абгрунтаваньнем сьцьверджаньняў, што раней на Случчыне было мора [5]. Шэраг навукоўцаў лічыць, што менавіта каля Грэску сканчалася г.зв. мора Герадота [6].

XV-XVI стагодзьдзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы Вялікага Княства Літоўскага ў Грэску існаваў драўляны замак. Быў гасьціны дом [7].

XVIII-XIX стагодзьдзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XX стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1590 — 68 двароў.
  • 1721 — 69 двароў.
  • 1818 — 93 двары.
  • 1832 — 105 двароў.
  • 1860 — 888 чал., 138 двароў.
  • 1885 — 1068 чал., 122 двары.
  • 1897 — 1604 чал.
  • 1909 — 1519 чал., 273 двары [29].
  • 1917 — 365 двароў.
  • 1926 — 1796 чал., 422 двары.
  • 1971 — 2192 чал., 617 двароў.
  • 1992 — 2291 чал., 838 двароў.
  • 1997 — 2309 чал., 822 двары.

Жыдоўская грамада Грэску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выказваюцца думкі, што жыды жылі ў Грэску з канца XVI ст. з той падставы, што першая згадка аб жыдоўскай грамадзе ў Слуцку датаваная 1583 рокам [30]. Аднак, інвэнтар мястэчка ў 1832 року дае зьвесткі аб 105 дварох, але не фіксуе ніводнага жыдоўскага двара [31].

У канцы XIX ст. — пачатку XX ст.: у мястэчку мелася маленькая сынагога [32]. У 1897 року паводле перапісу насельніцтва Расейскае імпэрыі Грэск меў 1604 жыхары зь якіх 207 былі жыдамі. Жыды бралі актыўны ўдзел у грэскім гандлі, рамёствах, вырабніцтве смалы й жывіцы. Яны, як і іншыя жыхары мястэчку, гандлявалі сваімі вырабамі ў Слуцку, Капылі, Бабруйску, Баранавічах і Менску.

Па 1931 рок ў мястэчку працавала жыдоўская школа. У 1939 року ў Грэску жыло 139 жыдоў[33].

Жыдоўская грамада Грэску была зьнішчаная немцамі ў жніўні 1941 [34].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Грэску знаходзяцца сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў[35], дзіцячы садок.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маюцца Грэская пастарункавая лякарня[36], часткамі якое зьяўляюцца фэльчарска-акушэрскія пункты ў вёсках Леткаўшчына, Маяк і Шышчыцы й аптэка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культурна-асьветніцкая праца ажыцьцяўляецца домам культуры й бібліятэкаю[37].

Мэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку з 1937 па 1939 рок друкавалася газэта Грэскага РК КП(б) Беларусі і райсавета «Сталінец»[38], выданьне якое было ўзноўлена за 1946 рокам пад назваю «За камунізм», і спыненае за 1956 рокам[39].

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуюць аддзяленьні сувязі РУП «Белпошта», ААТ «Беларусбанк» [40]. Маюцца крамы №№ 43, 44 слуцкага райспажыўтаварыства. Ёсьць парк адпачынку, спартовая зала.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Грэску дзейнічаюць наступныя рэлігійныя супольнасьці:

  1. Парафія Царквы Нараджэньня Божае Маці Беларускага экзархату. Настаяцель — Айцец Аляксандар Корань. 223641, Менская вобл., Грэск, вул. Школьная, 1 [41].
  2. Рэлігійная суполка Царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскае «Ласка». Пастыр — Сяргей Жыркоў. 223641, Менская вобл., Грэск, вул. Працоўная, 28 [42].
  3. Рэлігійная суполка «Царква эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў». 223641, Менская вобл., Грэск, вул. Aгaродная, 20 [43].

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 20-х роках XX ст. у Грэску было 8 вуліцаў: Лава, Крывая, Краўцовая, Замагільная, Шышчыцкая, Сьцяпкоўская, Аселіца й Куток.

Вуліцы і завулкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашняя назва Гістарычная назва
Агародная вуліца Лава вуліца
Калгасная вуліца Пабялянка вуліца
Камсамольская вуліца Крывая вуліца
Пралетарская вуліца Куток (Кіндзюк) вуліца
Садовая вуліца Запечная вуліца

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Грэску працуюць cельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Грэск-Агра», філія «Грэск» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (каля 90 працаўнікоў), ААТ «ПМК-71».

Плянуецца будаўніцтва сьвінагадоўчага комплексу ААТ «Слуцкі мясакамбінат» на 24 000 сьвіньняў[44].

Ёсьць пажарная аварыйна-ратавальная частка № 2 слуцкага раённага аддзелу Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 5 км на ўсход ад Грэску праходзіць аўтамабільная дарога Р23 (МенскМікашэвічы). За 7 км на поўнач палягае аўтамабільная дарога Р91 (АсіповічыБаранавічы).

Аўтобусная станцыя злучае мястэчка з цэнтрам раёну Слуцкам [45].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку (VI ст. да н. э. — VII ст. н. э.).
  • Музэй сялянскага побыту пад адкрытым небам [46].
  • Курган і помнік на братэрскай магіле савецкіх вайскоўцаў і ахвяраў фашызма ўзьведзены ў 1956 року. [47].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У Царкве Нараджэньня Божае Маці ад 2002 року міраструменяць цудадзейны абраз Казанскае Маці Божае [48] й рэпрадукцыя абраза «Неспатольны Кубак» [49].

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замак.
  • Гасьціны дом.
  • Царква Нараджэньня Маці Божае (1590).

Вядомыя асобы, зьвязаныя з мястэчкам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маюцца зьвесткі аб наяўнасьці каля Грэску падземных лёхаў[53].
  • Каля Грэску была знойдзеная арабская манэта X ст.[54].
  • У гонар мястэчка названы найбуйнейшы са знойдзеных на Беларусі мэтэарытаў.
  • У паэме-гутарцы «Гэй, наперад! Гэй, назад!» Нiла Гілевіча адною зь дзеючых асобаў зьяўляецца Зэшка з Грэску[55].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грэнцы. Грэнская культура. Сайт клюба "Спадчына".
  2. ^ Міхаіл Спірыдонаў. Беларусь на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 г. // «Гістарычны Альманах», №8 / 2008.
  3. ^ Памятныя мясьціны. Афіцыйны сайт Слуцкага раённага выканаўчага камітету.(рас.)
  4. ^ Пералік матэрыяльных аб'ектаў, якім надаецца статус і катэгорыя гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Дадатак 1 да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.05.2007 № 578 Нацыянальны праўны інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь.
  5. ^ Каштоўныя знаходкі. Слуцкі край. 5 сьнежня 2008 року.(рас.)
  6. ^ Побытавыя дробязі нашых продкаў. ОНТ. 9 лютага 2009 року.(рас.)
  7. ^ Родныя вобразы. Гасціны дом. Этнічны сайт Беларусі.
  8. ^ З днём нараджэння, родная вёска. Слуцкі край. 11 жніўня 2009 року.
  9. ^ Г.М. Брэгер, Л.А. Лінская. Фрагмент архіва Слуцкага Трайчанскага Свята-Траецкага манастыра ў фондах Нацыянальнага музея гісторыі i культуры Беларусі. // «Беларускі археаграфічны штогоднік», Вып. 5 / 2004.
  10. ^ Инвентарь им. Гресск кн. Михаила Казимира Радзивилла, составленный при отдаче имения в залоговое содержание Ежи Богуславу Оттенхаузу. 1677 г. Опись дела 505 фонда № 1280 "Радзивиллы, князья" Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня).(рас.)
  11. ^ Ведомость учета недоимок, числящейся на мещанах и земянах Копыльского кнж., Гресской и Пуковской вол., составленная при передаче в арендное содержание гр. Антону Пшездецкому. 1765 г. Опись дела 609 фонда № 1280 «Радзивиллы, князья» Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня).(рас.)
  12. ^ Грэка-каталіцкія цэрквы Слуцкага павету Менскае губэрні. Сайт Згуртаваньня Беларускае Шляхты.
  13. ^ Hresk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 177.(пол.)
  14. ^ Эдвард Войнилович. Воспоминания. Перевод с польского. Старонка № 1 места горада Ліды й Лідзкага павету.(рас.)
  15. ^ Материалы Главного управления имениями Антона Радзивилла о строительстве нового лесничества, охотничьего дома, погреба и других строений в Гресском лесничестве. (Отчеты о расходе денег на строительство, контракты и договора с рабочими, сметы на строительство, планы и др.)... 1876–1881 гг. Опись дела 547 фонда № 1280 "Радзивиллы, князья" Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня).(рас.)
  16. ^ Яна Собеская. Их называли белыми ангелами. Рэспубліка. 31 ліпеня 2010 року. (рас.)
  17. ^ Крызіс: «Ландыш» вяне, Белая Ліпа замярзае. Радыё «Свабода». 2 лютага 2009 року.
  18. ^ Юрка Харытончык. 3 успамінаў слуцкага паўстанца. Бібліятэка гістарычных артыкулаў.
  19. ^ Гісторыя Слуцкага раёну. Гісторыя. Афіцыйны сайт Слуцкага раённага выканаўчага камітету.(рас.)
  20. ^ Чудотворная икона в Греске. Штандар Юнацтва. 6 студзеня 2010 року.(рас.)
  21. ^ Ляляўскі (Лелявский) Уладзімір. / Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. Мн., 2007.
  22. ^ Феодор Кривонос. Синодик за веру и церковь пострадавших в Минской епархии (1918-1951 годы) / Киевец, Свято-Троицкая церковь. 1996. 100с. (рас.)
  23. ^ Светлана Силова. Православная церковь в Белоруссии в годы Великой Отечественной (1941-1945) / Монография. Гродно, 2003. 105 с. (рас.)
  24. ^ Сьцяпан Шнэк. Узброеная Случчына. Да гісторыі Беларускае Краёвае Абароны // «Беларускі Рэзыстанс», №1 / 2004.
  25. ^ Справаздача Савецкага інфармацыйнага бюро. 1 ліпеня 1944 року. Сайт Солдат.RU.(рас.)
  26. ^ Сымбаль апошняе надзеі Інфа-Кур’ер, 22 лістапада 2007 року.(рас.)
  27. ^ Гісторыя УП «МінскВоблГазАб’ект». Вытворчае унітарнае рэспубліканскае прадпрыемства «МінскВоблГазАб’ект».(рас.)
  28. ^ Объект как эталон эстетического оформления. Будаўніцтва й нерухомасьць.(рас.)
  29. ^ Mestechki of Minsk Gubernia.(анг.)
  30. ^ Hresk. History of Belarusian Jewry.(анг.)
  31. ^ Іна Соркіна. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. Эўрапэйскі гуманітраны унівэсытэт. Вільня, 2010.
  32. ^ Supplement to the Village. Reminiscences. The Personal Life of Artist Ary Stillman, 1988 (анг.)
  33. ^ Gresk The Encyclopedia of Jewish Life Before and During the Holocaust: A-J.(анг.)
  34. ^ Геннадий Винница. Потери еврейского населения за период оккупации восточной и центральной частей Беларуси в 1941—1944 годах. Уроки Холокоста: История и современность.(рас.)
  35. ^ Случчына — невычэрпная крыніца талентаў. Слуцкі край. 28 верасьня 2010 року.
  36. ^ Греская участковая больница. Здравохранение Беларуси.(рас.)
  37. ^ Греская библиотека-филиал № 14 сети публичных библиотек Слуцкого района. Библиотеки Республики Беларусь и зарубежных стран.
  38. ^ «Сталінец». / Электронны каталёг Нацыянальнае бібліятэкі Беларусі.
  39. ^ «За камунізм». / Электронны каталёг Нацыянальнае бібліятэкі Беларусі.
  40. ^ Отделение №615/33 ОАО «АСБ Беларусбанк». Сайт ОАО «АСБ Беларусбанк».(рас.)
  41. ^ Минская епархия Слуцкое благочиние. Православие.By.(рас.)
  42. ^ Поместные церкви ХВЕ. Объединенная Церковь христиан веры евангельской в Республике Беларусь.(рас.)
  43. ^ Поместные церкви Союза эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў. Христианский портал в Беларуси на ROGDESTVO.by.(рас.)
  44. ^ На еўрапейскім узроўні. Слуцкі край. 21 верасьня 2010 року.
  45. ^ Расписание движения автобусов по автовокзалу «Слуцк». ДУП «Автобусный парк № 2» г. Слуцка.(рас.)
  46. ^ Музэй пад адкрытым небам стварыў жыхар вёскі Грэск. Інфа-Кур’ер. 19 траўня 2010 году.
  47. ^ Обелиск на братской могиле советских воинов и жертв фашизма (в. Грэск) Фотагалерэя. Афіцыйны сайт Слуцкага раённага выканаўчага камітету.(рас.)
  48. ^ Микашевичи-Туров-Греск. Свято-Елисаветинский монастырь в Минске.(рас.)
  49. ^ Паломничество по маршруту Греск-Слуцк состоится 16 мая. Православный дайджест новостей.(рас.)
  50. ^ «Жизнь по заданию. «Зефир» и «Эльза» Разведчики-нелегалы». Книгосайт.(рас.)
  51. ^ Самая каштоўная спадчына. Голас Радзімы, 25 лістапада 2010 року.
  52. ^ Загадкавы сьвет Аляксандра Салтаўца. Інфа-Кур’ер, 24 чэрвеня 2009 року.(рас.)
  53. ^ Подземные архитектурные сооружения России: обзор и опыт кадастра. Conference "Rock-cut Megalithic Monuments: Problems and ways of solving them". Sofia, 1999.(рас.)
  54. ^ Юрий Звягин. Путь из варяг в греки. Тысячелетняя загадка истории. Москва, 2009 г. 240 с.
  55. ^ У «Доме літаратара» Рыгор Барадулін, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Тычына. Радыё «Свабода». 12 кастрычніка 2007 року.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]