Гукапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гу́капіс — такія гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасьць і сэнсавую выразнасьць. Сярод іх вылучаюцца гукавая анафара, эпіфара, кальцо, стык. Асобнымі відамі гукапісу, апрача названых, зьяўляюцца алітэрацыя, асананс, гукаперайманьне. У паэтычнай практыцы, як правіла, усе яны выкарыстоўваюцца ў спалучэньні, суадносячыся зь лексыкай, інтанацыйна-сынтаксічнай арганізацыяй вершаванага радка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]